Прэзентацыя Apple: iPhone 16 і новы Apple Watch

На традыцыйнай восеньскай прэзентацыі кампанія паказала адразу некалькі новых гаджатаў: чаканую лінейку iPhone 16, а таксама новыя Apple Watch і AirPods.

1 каментарый

iPhone 16 і Plus

Начынне. Дыяганаль базавай мадэлі складае 6,1 цалі, мадэль Plus — 6,7 цалі. Яркасць дысплэя вырасла да 2000 ніт. Асноўная камера на 48 Мп, ультрашырокавугольная камера на 12 Мп. На тыльным баку корпуса камеры цяпер размяшчаюцца вертыкальна (як у iPhone 12 і iPhone X). iPhone 16 абсталяваны новым чыпам A18 з трохнанаметровым працэсарам, які на 30% хутчэйшы, чым папярэдні чып у iPhone 15. Павялічылі аб’ём акумулятара: аўтаномнасць у параўнанні з iPhone 15 вырасла на дзве гадзіны ў рэжыме прайгравання відэа. Хуткасць бесправадной зарадкі праз MagSafe узрасла да 25 Вт.

Кнопкі. Новы смартфон абсталяваны сэнсарнай кнопкай здымкі Capture Button, які мае датчык ціску. Карыстальнік можа лёгкім дакрананнем блакаваць фокус і экспазіцыю, а націск будзе забяспечваць здымку. Таксама новая версія атрымала ў спадчыну кнопку Action Button ад мадэлі 15 Pro. Кнопка можа змяняць свой функцыянал у залежнасці ад праграмы.

Apple Intelligence. Як чакалася, кампанія паказала пакет АІ-інструментаў і сфакусавалася на галасавым памочніку Siri. Цяпер асістэнта можна папрасіць адправіць канкрэтныя фатаграфіі сваім сябрам, атрымаць інфармацыю з паведамленняў, каб нагадаць пра важную сустрэчу або выпуск шоу. «Візуальны інтэлект» дазволіць атрымліваць інфармацыю пра навакольныя рэчы: для гэтага дастаткова навесці на іх камеру.

Прылады атрымаюць шэраг АІ-функцый, у тым ліку інструмент генерацыі і рэдагавання выяў, палепшаны галасавы памочнік Siri, а таксама магчымасць запісу і расшыфроўкі званкоў. Карыстальнік зможа дапісаць ліст або выправіць ужо напісанае. Па тэкставым апісанні можна будзе знайсці фатаграфію ў медыятэцы або стварыць эмодзі Genmoji. Тэсціраванне функцый пачнецца ў верасні ў ЗША, у іншых краінах — пазней.

Колеры. Прылады атрымалі пяць колераў корпуса, уключаючы новы ультрамарынавы.

Цана. Базавая мадэль будзе каштаваць ад $799 за 128 ГБ, iPhone 16 Plus — ад $899 за 128 ГБ. Пачатак продажаў смартфонаў намечаны на 20 верасня.

iPhone 16 Pro і Pro Max

Начынне. У мадэлі Pro памер экрана 6,3 цалі, у мадэлі Pro Max — 6,9 цалі. Смартфоны аснашчаныя 16-ядзерным працэсарам A18 Pro. Apple сцвярджае, што гэта самы магутны чып сярод усіх смартфонаў: працэсар на 15% магутнейшы за папярэднюю мадэль, спажывае на 20% менш энергіі.

Акумулятар. За кошт павелічэння дысплэя новыя смартфоны атрымалі палепшаныя батарэі. Кампанія заяўляе, што ў мадэлі Pro — самы працяглы час аўтаномнай працы сярод усіх яе смартфонаў. У рэжыме прагляду відэа iPhone 16 Pro і iPhone 16 Pro Max трымаюць на 4 гадзіны даўжэй, чым iPhone 15 Pro і iPhone 15 Pro Max адпаведна.

Камеры. Мадэлі атрымалі звышшырокавугольную камеру на 48 Мп з пяціразовым зумам, якая раней была эксклюзівам iPhone 15 Pro Max. Apple паказала цэлы шэраг функцый для рэдагавання і паляпшэння відэа, у тым ліку замены фокусу на знятым роліку, накладанне гуку або голасу на запісанае. Смартфоны змогуць здымаць у разрознасці 4K з частатой кадраў 120 FPS. Таксама можна будзе запавольваць або паскараць ужо знятае відэа без страт для карцінкі.

Колеры. Абедзве мадэлі даступныя ў чатырох колерах: чорным, белым, серабрыстым і новым «пустынным тытане».

Цана. iPhone 16 Pro будзе каштаваць ад $999 за 128 ГБ, Pro Max — ад $1199 за 256 ГБ. Пачатак продажаў смартфонаў намечаны на 20 верасня.

Apple Watch

Кампанія таксама паказала новы смарт-гадзіннік Apple Watch Series 10. У гадзінніка — самы тонкі корпус (9,7 міліметра), а таксама самы вялікі дысплэй. Прылада абсталявана чыпам S10 — з дапамогай функцый АІ палепшацца віджаты, у тым ліку з фота. Дысплэй стаў на 30% большым у параўнанні з Series 6 і на 40% ярчэйшым, калі глядзець пад вуглом. Сталёвая мадэль на 20% лягчэйшая за мінулую версію.

Прылада зможа прайграваць музыку і падкасты праз дынамікі, яе можна будзе апускаць у ваду на глыбіню да 50 метраў. Гадзіннік зможа зарадзіцца да 80% за паўгадзіны, чаго хопіць на дзень працы. Прылада атрымала асобную праграму, якая будзе сачыць за сном карыстальніка і складаць справаздачы раз на месяц. Гадзіннік будзе пастаўляцца ў трох колерах: серабрысты, чорны і ружовы. Кошт гадзін будзе пачынацца ад $399.

Таксама кампанія паказала Apple Watch Ultra 2 з дакладным GPS, які будзе аўтаматычна вызначаць бег, пачатак і канец трэніроўкі, у тым ліку на ровары або ў басейне. Гадзіннік можа запамінаць маршрут і параметры ў кожным пункце маршруту, уключаючы вышыню і кірунак. Прылада выйдзе ў колеры чорны тытан з адпаведным раменьчыкам па цане $799.

AirPods

Навушнікі AirPods 4 атрымалі абноўлены працэсар H2 з палепшаным гучаннем за кошт новай геаметрыі размяшчэння дынамікаў. У гарнітуры ёсць рэжым празрыстасці, каб пачуць гукі вакол. Кейс для навушнікаў стаў меншым. Цяпер музыка будзе прыглушацца ў часе размовы з чалавекам аўтаматычна. Гаджат выйдзе ў дзвюх мадэлях.

Мадэль Pro атрымае актыўнае шумапрыглушэнне, функцыя будзе аўтаматычна працаваць з дапамогай нейрасеткі. З дапамогай навушнікаў можна будзе зрабіць тэст на слых, пасля чаго карыстальнік атрымае справаздачу з графікамі. AirPods 4 з’явяцца ў продажы 20 верасня па цане ў $179 з шумапрыглушэннем і $129 без яго. Кампанія таксама паказала AirPods Max 2 з портам USB-С. навушнікі паступяць у продаж па цане ў $549.

Microsoft і Apple зноў спрачаюцца праз воблачныя гульні
Па тэме
Microsoft і Apple зноў спрачаюцца праз воблачныя гульні
Apple і Nvidia хочуць інвеставаць у OpenAI
Па тэме
Apple і Nvidia хочуць інвеставаць у OpenAI
У Apple зноў прайшлі скарачэнні
Па тэме
У Apple зноў прайшлі скарачэнні

Читать на dev.by