Прэзідэнт ЗША заклікаў праверыць сувязі Маска з іншымі краінамі

Джо Байдэн заявіў пра неабходнасць прыгледзецца да ўзаемаадносін уладальніка Twitter і кіраўніка Tesla з іншымі краінамі. Як мае ажыццяўляцца такая праверка, прэзідэнт ЗША не патлумачыў.

Пакінуць каментарый

«Я лічу, што варта звярнуць увагу на супрацоўніцтва і/або тэхнічныя сувязі Ілана Маска з іншымі краінамі, ці не робіць ён чагосьці недапушчальнага. Але гэта ўсё, што я магу сказаць», — адказаў Байдэн на пытанне журналіста пра тое, ці ўяўляе бізнэсовец пагрозу нацыянальнай бяспецы ЗША.

«Ёсць багата спосабаў», — дадаў палітык на ўдакладняльнае пытанне, як менавіта можна праверыць Маска.

Напярэдадні закрыцця ўгоды c сацсеткай Bloomberg паведамляў, што ў адміністрацыі Байдэна зайшла гаворка аб праверцы прадпрыемстваў і дзейнасці Маска на прадмет пагрозы нацбяспецы, уключна з купляй Twitter. Тады прадстаўнікі адміністрацыі ў каментары CNN зняпраўдзілі гэтыя звесткі.

Як адзначае выданне, сярод інвестараў, якія прапанавалі фінансавую дапамогу Маску з купляй Twitter, ёсць замежныя асобы, у тым ліку катарскі фонд і адзін з каралеўскай сям'і Саудаўскай Аравіі.


Читать на dev.by