Прыезджыя разагрэлі рынак арэндных кватэр у Мінску — эксперты
Доўгатэрміновая арэнда кватэр у Мінску за апошні год вырасла на 20%, палічылі эксперты агенцтва нерухомасці «Твая сталіца».
Паводле слоў кіраўніцы аддзела арэнды ў агенцтве нерухомасці «Твая сталіца» Маргарыты Пачыцкай, гэта адбылося праз павелічэнне колькасці арандатараў. Прычым гаворка не пра студэнтаў, а пра так званых бізнэс-турыстаў — тых, хто прыязджае ў Беларусь на працу. У топ-5 краін, адкуль едуць такія арандатары, уваходзяць Расія, Украіна, Таджыкістан, Кітай і Ізраіль.
Дзякуючы гэтай групе арандатараў зіма 2024/2025 выдалася ўнікальна актыўнай, адзначае эксперт.Сярод такіх бізнэс-турыстаў вылучаецца катэгорыя людзей, для якіх жытло арандуе працадаўца. У гэтым выпадку кампанія здымае адразу 5-6 кватэр (звычайна класа «камфорт» або «Эліт»). Такая катэгорыя кліентаў сфармавалася ў 2023 годзе і працягвае расці.
А вось якія цэны склаліся на 1-пакаёвыя кватэры ў студзені 2025 года. Аднапакаёўкі побач з метро здаюцца па 230-420 долараў і даражэй.
Двухпакаёўкі побач з метро каштуюць 270-520+ долараў. Кватэры ўдалечыні ад метро стартуюць ад 240 долараў.
Трохпакаёўкі побач з метро здаюцца ад 320 долараў да 650+ долараў. У цэнтры горада цэны яшчэ вышэйшыя.
Читать на dev.by