Продажы электрамабіляў у Беларусі выраслі ў 10 разоў
Афіцыйныя беларускія дылеры прадалі за сем месяцаў гэтага года больш за 1,2 тысячы электрамабіляў. Гэта амаль дзесяціразовы рост у параўнанні з мінулым годам, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя.
Паводле інфармацыі БАА, адзін з асноўных фактараў, што ўплывае на рост продажаў — наяўнасць у прапановах афіцыйных дылераў мадэляў электрамабіляў з павялічаным запасам ходу.
Усяго ў Беларусі на сёння зарэгістравана каля 15 тыс. электрамабіляў, толькі за мінулы год іх колькасць вырасла ў 2 разы, паведамляюць беларускія дзяржтэлеканалы.
Як раней адзначалі прадстаўнікі рынку, кожны шосты прадаваны ў Беларусі аўтамабіль — электрычны або гібрыдны. Акрамя таго, у Беларусі павялічваецца колькасць электразаправак: цяпер іх больш за 700.
Читать на dev.by