Продажы відэакарт на пачатку года сталі найгоршымі за 18 гадоў
Аналітыкі Jon Peddie Research апублікавалі статыстыку продажаў дэсктопных відэакарт за першы квартал гэтага года.

Паводле звестак спецыялістаў, у першым квартале 2023 года продажы відэакарт склалі 6,3 мільёна адзінак. Гэта на 38,2% менш, ніж годам раней, і на 12,6% менш, ніж у апошнім квартале мінулага года. Продажы апусціліся да найніжэйшага ўзроўню па меншай меры ад 2005 года. Доля кампаніі Nvidia застаецца манапольнай на рынку — на ўзроўні 84%.
Nvidia рэалізавала за квартал 5,29 мільёна графічных паскаральнікаў, што на 0,99 мільёна менш, ніж кварталам раней. AMD прадала 760 тысяч адзінак, Intel — 250 тысяч. Доля кампаній на рынку — 12% і 4% адпаведна. З трох вытворцаў толькі Intel атрымалася нарасціць продажы ў гэтым квартале.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да потому что 30й серии напроизвели, в надежде что майнеры всё скупят, столько, что мало дурных покупать 40ю за безумные бабки