Business Insider: Маск купіў тысячы відэакарт для распрацоўкі свайго АІ
Бізнэсовец павялічвае вылічальную магутнасць Twitter, каб спаборнічаць з канкурэнтамі на рынку штучнага інтэлекту.

Паводле даных Business Insider, Маск купіў 10 тысяч магутных графічных працэсараў A100 ад NVIDIA, якія выкарыстоўваюць у працы з моўнымі мадэлямі. Пра праект Twitter па стварэнні штучнага інтэлекту нічога не вядома. Магчыма, распрацоўшчыкі кампаніі палепшаць пошук, які раней крытыкаваў Маск.
Раней гендырэктар сацсеткі разам з іншымі вядомымі дзеячамі IT-індустрыі заклікаў грамадскасць прыпыніць развіццё штучнага інтэлекту, каб пазбегнуць пагроз чалавецтву. Маск з’яўляецца адным з заснавальнікаў OpenAI — стваральніка ChatGPT, у 2018 годзе ён пакінуў кампанію.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Он будет клепать твиты.