Тэсціруем праграму для выплаты падатку на прафдаход (айцішнікам таксама можна)

Плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход (а айцішнікі сюды таксама залічваюцца) абавязалі выкарыстоўваць спецыяльную праграму — «Прафдаход». Мы спампавалі.
12 каментарыяў

Міністэрства падаткаў і збораў выпусціла тлумачалку, як зарэгістравацца ў праграме, а таксама відэа-інструкцыю, як ёй карыстацца. 

Праграма ад паблішара «INFORMATSIONNO-IZDATELSKI TSENTR PO NALOGAM I SBORAM» ёсць у App Store, а таксама ў Google Play. Але можна скарыстацца і вэб-версіяй.

На этапе рэгістрацыі неабходна даць згоду на апрацоўку персанальных даных, пацвердзіць адпаведнасць наступным умовам:

  • што мы атрымліваем даход ад самастойнага вядзення дзейнасці або выкарыстання маёмасці;
  • не маем наймальніка і/або працадаўцы, з якім заключаная працоўная і/або грамадзянска-прававая дамова;
  • ажыццяўляем віды дзейнасці з пераліку, які вызначаецца саветам міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • у непаўналетніх 14-18 гадоў мае быць пісьмовая згода законных прадстаўнікоў на заключэнне ўгод.

Пацвярджаем — так, усё адпавядае. 

Зарэгістравацца можна праз МСІ, але можна і з дапамогай мабільнага аператара. Другі варыянт прасцейшы. У любым выпадку патрэбны ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта.

Так, мы ў праграме. Адразу з’яўляецца паведамленне: «Рэшта падатковага выліку — 2000 рублёў». Гэтая льгота прадугледжаная для тых, хто зарэгістраваўся як плацельшчык НПД «упершыню» — то-бок для ўсіх. 

Наступны важны крок — налада прыёму плацяжоў: куды будуць прыходзіць грошы. У праграме ёсць некалькі варыянтаў — мы выбіраем дадаць рэквізіты разліковага рахунку, на які прыходзяць плацяжы (трэба ведаць яго нумар у фармаце IBAN і BIC банка). Астатнія — вось.

Ствараць новыя чэкі і рахункі, мяркуючы з відэа-інструкцыі, нескладана. Адзін момант, якога яна не тлумачыць: калі трэба выпісваць чэк, а калі — новы рахунак. Даводзіцца тэлефанаваць на «гарачую лінію» ў Міністэрства. Там коратка адказваюць: калі вам прыходзяць безнаяўныя плацяжы — то толькі чэк.

Ствараючы чэк, трэба дадаць найменне паслугі і пазначыць суму — калі грошы прыходзяць у валюце, то пералічыць суму паводле курса НБ РБ на дзень прыходу іх на рахунак, кажа нашая суразмоўніца.

Заадно спецыяліст удакладняе: пакуль месяц, у якім плацельшчык НПД атрымаў даход, не мінуў, — чэк можна адкарэктаваць. «Падатковая вылічвае суму падатку не пазней за 10 дзень наступнага месяца», — тлумачыць кансультант.

Чэк неабходна абавязкова даслаць заказчыку — спецыяліст «гарачай лініі» кажа, што гэта сігнал для падатковых органаў аб тым, што мы атрымалі прыбытак. У праграме прадугледжаная опцыя адпраўкі заказчыку спасылкі на чэк — на імэйл альбо ў які-небудзь з месенджараў. 

Згодна з відэа-інструкцыяй, у праграме можна сабраць аналітыку па сваіх даходах за любы перыяд і заказаць выпіскі і даведкі. 


Вы плаціце або хочаце плаціць НПД і маеце важнае пытанне да падатковай, на якое вы (не) атрымалі адказ? Напішыце нам у бот.

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер. 

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

Айцішнікам дазволілі плаціць новы падатак! (Але пытанні засталіся)
Па тэме
Айцішнікам дазволілі плаціць новы падатак! (Але пытанні засталіся)
Ці айцішнікам таксама можна, бо ў іх інтэрнэт? Туман вакол новага падатку
Па тэме
Ці айцішнікам таксама можна, бо ў іх інтэрнэт? Туман вакол новага падатку

Читать на dev.by