Прагноз ад Gartner: ШІ паглыне ўвесь ІТ-сектар праз пяць гадоў
На нядаўнім тэхналагічным сімпозіуме ў Аўстраліі аналітыкі Gartner прадставілі свае прагнозы па развіцці сферы да 2030 года. Яны лічаць, што да таго часу ўвесь аб’ём задач ІТ-аддзелаў будзе выконвацца з выкарыстаннем ШІ — зараз гэта 81%.
Акрамя таго, чвэрць задач будуць цалкам выконваць боты без удзелу чалавека, а астатнія 75% — людзі з дапамогай ШІ. Аднак скарачэнняў — масавых — у сувязі з гэтым у Gartner не чакаюць. Па падліках аналітыкаў, зараз на ШІ можна спісаць толькі 1% звальненняў.
У Gartner мяркуюць, што ШІ знішчыць пачатковыя айцішныя пазіцыі. Гэта ўзгадняецца з ужо наяўнымі дадзенымі, напрыклад ад Revelio Labs. Тут высветлілі, што са студзеня 2023 года да ліпеня 2025-га колькасць пазіцый, схільных да аўтаматызацыі, паменшылася на 40%. У жніўні ў Goldman Sachs спрагназавалі, што ў выпадку інтэнсіўнага ўкаранення ШІ можа пакінуць без працы 6-7% насельніцтва, занятага ў эканоміцы ЗША, але што паралельна будуць з’яўляцца новыя працоўныя месцы.
Таксама на форуме аналітыкі Gartner адзначылі, што ў кампаній ёсць праблемы з эфектыўным выкарыстаннем ШІ. Зараз 65% нясуць страты ад інвестыцый у тэхналогію.
Читать на dev.by