Праграмісту ў Брэсце далі шэсць гадоў за данаты

Гаворка пра данаты беларусам, якія ваююць ва Украіне.

21 каментарыя

Брэсцкі праграміст Леанід Райчонак атрымаў 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму па абвінавачванні ў фінансаванні ўдзелу грамадзян ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыі замежнай дзяржавы (ч.2 арт. 361-3 КК РБ).

Паводле версіі абвінавачвання, вясной 2022 года Райчонак перавёў 400 долараў на бронекамізэлькі беларусам, якія ваююць на баку Украіны. Яшчэ адное ахвяраванне, на 150 даляраў, ён зрабіў на карысць згуртавання беларусаў Прагі, якія збіраюць грошы на аналагічныя мэты.

Паводле паведамленняў медыя, праграміста затрымалі ўвесну 2023 года на мяжы Польшчы і Беларусі. Мяркуючы з акаўнта ў лінкедзіне, апошняе месца працы праграміста — Viber Media.


Читать на dev.by