Праграмстка атрымала права не выкарыстоўваць ШІ ў працы праз сваю рэлігію
Праграміст Эрын Маўс атрымала ад працадаўцы ў ЗША дазвол не выкарыстоўваць ШІ-інструменты ў працы з рэлігійных меркаванняў.
Праграміст Эрын Маўс атрымала ад працадаўцы ў ЗША дазвол не выкарыстоўваць ШІ-інструменты ў працы з рэлігійных меркаванняў.
Праграміст Эрын Маўс атрымала ад працадаўцы ў ЗША дазвол не выкарыстоўваць ШІ-інструменты ў працы з рэлігійных меркаванняў.
Маўс у веравызнанні — унітарыянка-універсалістка. У красавіку яна папрасіла кампанію пра спецыяльнае выключэнне, спаслаўшыся на экалагічныя і этычныя пярэчанні супраць ШІ, якія, паводле яе, супярэчаць ейным рэлігійным перакананням. Перад падачай запыту яна праканстультавалася з юрыстам у працоўным праве і прадстаўніком сваёй мясцовай рэлігійнай абшчыны.
У сярэдзіне траўня працадаўца адобрыў ейную просьбу. Маўс працуе ў буйной тэхналагічнай кампаніі, якую яна апісала журналісту Business Insider як прагрэсіўную. «Я пішу код і правяраю яго ўручную — дзіўна нават казаць такое. Яшчэ два гады таму як яшчэ можна было гэта рабіць?» — сказала 34-гадовая распрацоўшчыца.
Гісторыя Маўс з’явілася на фоне таго, што ўсё больш працадаўцаў не проста заахвочваюць, а патрабуюць ад супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ і адсочваюць такую актыўнасць. У тэхналагічнай індустрыі гэта ўжо прывяло да дыскусіі пра токенмаксінг — гонку за колькасцю выкарыстаных ШІ-токенаў без відавочнай сувязі з рэальнай карысцю.
Асобны імпульс тэме даў папа Леў XIV. У нядаўняй энцыкліцы ён папярэдзіў, што ШІ можа падрываць чалавечую годнасць і выціскаць працаўнікоў, калі яго развіццё не кантраляваць. Некаторыя супрацоўнікі і каментатары пачалі трактаваць гэтую пазіцыю як магчымую аснову для рэлігійнай адмовы ад ШІ ў працы.
Юрысты адзначаюць, што такія запыты нельга папросту ігнараваць. У ЗША федэральнае працоўнае заканадаўства патрабуе ад працадаўцаў разглядаць просьбы аб рэлігійных выключэннях. Кампаніі могуць адмовіць, калі давядуць, што такое выключэнне стварае істотныя цяжкасці для бізнесу, але прамое высмейванне або адхіленне без аналізу можа прывесці да судовых рызыкаў.
Пры гэтым эксперты папярэджваюць, што рэлігійны аргумент не заўсёды будзе спрацоўваць. Некаторыя тэолагі лічаць, што крытыка ШІ з боку рэлігійных лідараў не абавязкова азначае поўную забарону на выкарыстанне тэхналогіі. Хутчэй пытанне ў тым, ці ўзмацняе ШІ чалавечую адказнасць і свабоду дзеянняў або аслабляе іх.
Маўс, аднак, кажа, што не баіцца адстаць прафесійна. Паводле яе, нядаўна яна выканала задачу ў праграмаванні прыкладна з той жа хуткасцю, што і калега, які выкарыстоўваў ШІ для падобнага задання. «ШІ не здаецца такім ужо рэвалюцыйным інструментам», — сказала яна. — Вашыя прынцыпы маюць значэнне».



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Сделают 3х выхлоп как новую норму по выработке. И выгонят универсалистку в итоге за то, что не справляется. Когда её коллеги будут комиттить по 1000 говнострок в день.