Амерыканец выбіў права не карыстаць ШІ на працы з рэлігійных прычын. Да таго ж верыць у Бога не абавязкова
Супрацоўнік Універсітэта Кентукі Дэвід Дурман здабыў афіцыйнае права не выкарыстоўваць ШІ на працоўным месцы, піша TechCrunch. Будучы прыхільнікам свецкага гуманізму — а гэта атэістычны светапогляд, — ён здолеў афарміць для сябе так званы «рэлігійны адвод». Дурман сцвярджае, што ўкараненне нейрасетак супярэчыць ягоным базавым маральным перакананням.

Як тлумачыць Дурман, гуманізм сканцэнтраваны на дабрабыце людзей і развіцці ўласнага розуму. Пастаяннае прымяненне ШІ, паводле яго, вядзе да дэградацыі крытычнага мыслення, без якога чалавек губляе здольнасць да маральнай самастойнасці. Таксама ён звяртае ўвагу на сацыяльную і экалагічную шкоду тэхналогіі: ШІ замінае людзям зарабляць на жыццё, яго інфраструктура знішчае экалогію, а падмена чалавечай творчасці ў мастацтве і літаратуры пагражае самой культуры.
У Амерыканскай гуманістычнай асацыяцыі адзначаюць, што закон аб абароне свабоды сумлення і рэлігіі на працы распаўсюджваецца не толькі на традыцыйныя канфесіі, але і на няверуючых, калі іхныя асцярогі за чалавечую годнасць заснаваныя на этычнай сістэме. На прэцэдэнт Дурмана натхніў досвед Эрын Маус — праграмісткі і прыхільніцы унітарыянскага універсалізму, якая раней таксама здабыла вызваленне ад ШІ на працы, што ў сферы распрацоўкі кода лічыцца вялікай рэдкасцю.
У самім Універсітэце Кентукі пацвердзілі, што разгледзелі запыт Дурмана ў індывідуальным парадку і прыйшлі да высновы, што адмова ад ШІ не перашкодзіць яму выконваць ягоныя асноўныя задачы ў суправаджэнні грантавых заявак. І хаця выкарыстанне ШІ ва ўніверсітэце пакуль не было строгім абавязкам, кіраўніцтва ўсё часцей рэкамендуе супрацоўнікам укараняць такія інструменты. Дурман вырашыў зафіксаваць сваю адмову юрыдычна загадзя — да таго, як рэкамендацыі ператворацца ў абавязковае патрабаванне.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.