Распрацоўшчыкі ПЗ могуць збанкрутаваць за 2 гады з-за наплыву ШІ-агентаў
Больш за 100 публічных софтверных кампаній адчуваюць усё большы ціск з боку генератыўнага штучнага інтэлекту, які фундаментальна змяняе рынак карпаратыўнага праграмнага забеспячэння.
Паводле даследавання AlixPartners, развіццё мадэляў, здольных да разважанняў, і ШІ-агентаў падрывае ключавыя прынцыпы бізнес-мадэлі Software-as-a-Service (SaaS), якой карыстаюцца вытворцы ПЗ. Кампаніі сутыкаюцца з ціскам гнуткіх ШІ-арыентаваных навічкоў, здольных ствараць аналагічныя аплікацыі за меншы кошт, з другога — з тэхналагічнымі гігантамі, такія як Microsoft і Salesforce, якія інвестуюць мільярды даляраў у гонку ўзбраенняў у галіне ШІ.
У AlixPartners выказваюць занепакоенасць, што многія кампаніі сярэдняга памеру, якія займаюцца карпаратыўным ПЗ, могуць сутыкнуцца з пагрозай выжывання цягам бліжэйшых 24 месяцаў. Даследчыкі адзначаюць, што ШІ-агенты перастаюць быць проста асістэнтамі ўнутры аплікацый і самі робяцца праграмамі, здольнымі выконваць складаныя задачы, такія як планаванне сустрэч, аналіз справаздач і сдтварэнне кода, амаль без патрэбы ў графічным інтэрфейсе ці структураваным працоўным працэсе.
Дзякуючы здольнасці працаваць з рознымі тыпамі дадзеных, яны могуць зрабіць некаторыя традыцыйныя SaaS-рэшэнні лішнімі. У выніку гэтага зруху, як адзначаюць у AlixPartners, можа знікнуць патрэба ў мностве кампаній, што квітнелі ў межах традыцыйнай SaaS-архітэктуры.
Напрыклад, ужо цяпер аналіз 122 публічных кампаній з гадавым даходам менш за $10 мільярдаў паказаў істотнае запавольванне росту продажаў: доля хуткарослых кампаній у гэтай групе скарацілася з 57% у 2023 годзе да 39% у 2024-м, і прагназуецца далейшае зніжэнне да 27% у гэтым годзе.
Некаторыя кампаніі, такія як Salesforce і ServiceNow, ужо эксперыментуюць з коштаўтварэннем, арыентаваным на вынік для ШІ-агентаў, дзе аплата прывязана да дасягнутых вынікаў, а не да колькасці карыстальнікаў. У AlixPartners выявілі, што палова з 122 прааналізаваных кампаній чакае значных зменаў у сваіх бізнес-мадэлях на працягу наступнага года.
У той жа час выдаткі на вылічальныя рэсурсы, неабходныя для працы ШІ-агентаў, могуць быць значна вышэйшымі, чым для класічных SaaS-інструментаў, што стварае пагрозу зніжэння нормы прыбытку. Паводле меркавання экспертаў галіны, пастаўшчыкам ПЗ, магчыма, давядзецца пераасэнсаваць інфраструктурныя стратэгіі і перайсці да больш эфектыўных архітэктур.
Читать на dev.by