Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Project Bulba: Google выкарыстоўвала ChatGPT, каб перамагчы ChatGPT

У 2023 годзе Google абвінавацілі ў тым, што яна выкарыстоўвае адказы ChatGPT, каб палепшыць свайго ШІ-чат-бота Bard. Кампанія тады аднеквалася, але цяпер у распараджэнне Business Insider трапілі сотні дакументаў, з якіх вынікае, што яе падрадчыкі з Scale AI сістэматычна гэта рабілі.

Пакінуць каментарый

Падрадчыкі стартапа генерылі тысячы адказаў ChatGPT, потым бралі адказы Bard, перапісвалі іх і параўноўвалі з адказамі ChatGPT — каб былі лепшыя ці хаця б не горшыя, пасля чаго скормлівалі назад боту Google. Акрамя таго, ім ставілася задача старанна вывучаць адказы GPT-4, каб зразумець, чаму менавіта яны лепшыя за адказы Bard, і падзяліцца высновамі з калегамі.

Менеджары Scale AI у дэталях зафіксавалі, што адказы ChatGPT былі лепш адфарматаваныя і змяшчалі больш цікавыя факты. Работнікі павінны былі рабіць лепшымі мадэлі пад капотам бота OpenAI. Напрыклад, у адным дакуменце сабраны імёны дзясяткаў падрадчыкаў, чые адказы былі пастаянна горшыя за GPT-4. А ў іншым падрадчыкам абяцаюць 15%-ны бонус за адказы, якія лепшыя, чым у ChatGPT.

Дарэчы, 49% долей у стартапе з Сан-Францыска, які займаецца разметкай дадзеных для тэхнакампаній, нядаўна за $15 млрд купіла Meta. А яго СЕО Аляксандр Ван узначаліць тут новую каманду па стварэнні звышінтэлекту, якую збірае сам Марк Цукерберг.

Project Bulba

Звязаны з Bard праект праходзіў у Scale AI пад кодавай назвай Bulba — у гонар пакемона Бульбазаўра. Scale AI ніколі не называў Google наўпрост ва ўнутраных дакументах і спасылаўся на яе як на ананімнага «кліента». Але ў файлах ёсць згадкі Bard, а ў адзін з навучальных дакументаў прабраўся лагатып Google.

Адказы ChatGPT выкарыстоўваліся для паляпшэння адказаў Bard у тым ліку па фізіцы і распрацоўцы. Прычым Scale AI і Google забаранялі цалкам капіпасціць адказы ChatGPT.

OpenAI ў правілах карыстання забараняе выкарыстоўваць свайго бота «для распрацоўкі канкурэнтных мадэляў». Але ў Scale AI выданню сказалі, што адказы ChatGPT або якіх-небудзь іншых ботаў не выкарыстоўваліся для трэніроўкі мадэляў Google ці чыіх-небудзь яшчэ. Яны выкарыстоўваліся для рутыннай ацэнкі адказаў — стандартнай практыкі ў галіне. Маўляў, гэта не тое ж самае, што скормліваць аднаму боту адказы іншага для навучання — тут так не рабілі. У Google таксама сказалі, што не выкарыстоўвалі чужыя мадэлі для трэніроўкі Gemini, у якую быў перайменаваны Bard.

Тым не менш эксперты адзначаюць, што нават такія параўнальныя дадзеныя ўплываюць на адказы мадэляў: выстаўленне адзнак адказам і робіцца для каліброўкі мадэляў, то бок можна сказаць, што ChatGPT усё роўна ўцягнуты ў працэс трэніроўкі.

Доказы ў вольным доступе

Да гэтага ў публічнай прасторы не было падрабязнасцяў аб супрацоўніцтве Scale AI і Google. Аднак стартап пакінуў у адкрытым доступе файл Google Docs больш чым на 300 старонак з купай спасылак на іншыя Google-дакументы. Многія з іх агульнадаступныя і змяшчаюць адчувальную інфармацыю, напрыклад аб аплаце падрадчыкаў, асабістыя емэйлы і вынікі перфоманс-рэвью, а таксама актуальныя паролі да трэніровачных сэсій. Некаторыя дакументы нават могуць быць адрэдагаваныя ўсімі, у каго ёсць спасылка.

У Scale AI сказалі, што «актыўна расследуюць», хто мог атрымаць доступ да файла, і спрабуюць нешта рабіць, каб усё выправіць. BI піша, што праз два дні пасля таго, як паведаміў стартапу аб файле, ён усё яшчэ заставаўся ляжаць у сеціве, даступны для спампоўкі ўсім, у каго ёсць спасылка.

Google обучала Bard на ответах ChatGPT?
Google обучала Bard на ответах ChatGPT?
Па тэме
Google обучала Bard на ответах ChatGPT?
«Паспешна нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
Па тэме
«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
«Цалкам непрымальна»: Пічаі пракаментаваў расісцкую праблему Gemini якая ўжо каштавала Google $90 млрд капіталізацыі
«Цалкам непрымальна»: Пічаі пракаментаваў расісцкую праблему Gemini, якая ўжо каштавала Google $90 млрд капіталізацыі
Па тэме
«Цалкам непрымальна»: Пічаі пракаментаваў расісцкую праблему Gemini, якая ўжо каштавала Google $90 млрд капіталізацыі
У OpenAI Google і Anthropic узніклі праблемы пры распрацоўцы новых АІ-мадэляў
У OpenAI, Google і Anthropic узніклі праблемы пры распрацоўцы новых АІ-мадэляў
Па тэме
У OpenAI, Google і Anthropic узніклі праблемы пры распрацоўцы новых АІ-мадэляў
Чытайце таксама
«Такога яшчэ не было»: заснавальнік a16z растлумачыў, чаму ШІ не паўторыць дотком
«Такога яшчэ не было»: заснавальнік a16z растлумачыў, чаму ШІ не паўторыць дотком
«Такога яшчэ не было»: заснавальнік a16z растлумачыў, чаму ШІ не паўторыць дотком
Мэцью Макконахі запатэнтаваў свае мемы, каб абараніцца ад ШІ
Мэцью Макконахі запатэнтаваў свае мемы, каб абараніцца ад ШІ
Мэцью Макконахі запатэнтаваў свае мемы, каб абараніцца ад ШІ
OpenAI можа збанкрутаваць ўжо ў 2027 годзе — меркаванне эксперта
OpenAI можа збанкрутаваць ўжо ў 2027 годзе — меркаванне эксперта
OpenAI можа збанкрутаваць ўжо ў 2027 годзе — меркаванне эксперта
2 каментарыя
Google прапаноўвае ўгоду: Gemini стане больш персаналізаваным у абмен на вашы дадзеныя
Google прапаноўвае ўгоду: Gemini стане больш персаналізаваным у абмен на вашы дадзеныя
Google прапаноўвае ўгоду: Gemini стане больш персаналізаваным у абмен на вашы дадзеныя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.