Пракуратура накіравала ў суд справу супраць Цапкалы. Сярод абвінавачванняў — атрыманне хабару ў 150 тыс. еўра
Генеральная пракуратура паведаміла, што накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да Валерыя Цапкалы.
Экс-кіраўніка ПВТ абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў атрыманні хабару. Нібыта ён атрымаў больш за 150 тысяч еўра за выбар пэўнай кампаніі ў якасці генпадрадчыка для будаўніцтва аб’екта. Паводле даных пракуратуры, грошы былі пералічаныя на разліковы рахунак падкантрольнай Цапкалу кампаніі, размешчанай на Кіпры.
Іншыя артыкулы, паводле якіх Цапкалу выставілі абвінавачванне:
- злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры;
- заведама лжывы данос пра здзяйсненне злачынства;
- публічныя заклікі да захопу ўлады, акту тэрарызму, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
- стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім;
- фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- паклёп і публічная абраза прэзідэнта Беларусі;
- дыскрэдытацыя Беларусі.
Паводле даных пракуратуры, у дачыненні да Валерыя Цапкалы ладзіцца спецыяльная вытворчасць. Да абвінавачанага завочна прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Таксама Генпракуратура заявіла пазоў аб кампенсацыі маёмаснай шкоды на суму большую за 6 тысяч рублёў. У цяперашні час Валерый Цапкала знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
Читать на dev.by