Прывядзі супрацоўнікаў або аддай акцыі: кампанія Маска выстаўляе незвычайныя ўмовы інвестарам
Тунэльны стартап Ілана Маска The Boring Company завяршыў чарговы раўнд фінансавання, па выніках якога яго ацанілі прыкладна ў $20 млрд. Аднак на гэты раз венчурным фондам давялося змагацца за права ўкласці грошы на незвычайных умовах: ад іх запатрабавалі прамога ўдзелу ў развіцці бізнесу, піша Wall Street Journal.

Паводле крыніц выдання, кампанія абавязала інвестараў дапамагаць з наймам персаналу або арганізоўваць кантакты з чыноўнікамі ў гарадах, дзе плануецца пракладка тунэляў. The Boring Company прадаставіла спісы адкрытых вакансій і папярэдзіла, што калі інвестар не зможа прадаставіць адпаведных кандыдатаў, кампанія пакідае за сабой права прымусова выкупіць частку яго акцый назад.
Такія патрабаванні падкрэсліваюць выключны ўплыў Ілана Маска на інвестараў, якія гатовы ісці на сур’ёзныя ўступкі дзеля ўдзелу ў ягоных праектах. Упэўненасці венчурнаму рынку дадаюць поспехі іншых актываў бізнесмена: касмічная кампанія SpaceX правяла рэкорднае IPO, дзе на старце падняла $86 млрд, а яе капіталізацыя практычна падвоілася адразу пасля выхаду на біржу (хоць з таго часу акцыі праселі прыкладна на 7%).
The Boring Company была выдзелена са SpaceX у 2018 годзе. Яна ўжо валодае транспартным тунэлем пад вуліцай Лас-Вегас-Стрып, будуе тунэль у Нэшвіле за кошт уласных сродкаў і прасоўвае праекты ў Балтыморы, Чыкага і Лос-Анджэлесе. Акрамя таго, кампанія анансавала праект тунэля ў Дубаі: першая 6-кіламетровая частка абыдзецца ў $154 млн і зойме адзін год, а на пашырэнне трасы да 22 км сыдзе яшчэ $545 млн і тры гады працы.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Мечтайте