Пагадненне з Польшчай пра дыпломы ўсё. Ці паўплывае гэта на вучобу, працу, PBH, Blue Card?
Спойлер: у першую чаргу варта хвалявацца абітурыентам.
Спойлер: у першую чаргу варта хвалявацца абітурыентам.
Спойлер: у першую чаргу варта хвалявацца абітурыентам.
Беларусь выйшла з міжурадавага пагаднення з Польшчай пра ўзаемнае прызнанне дакументаў аб вышэйшай адукацыі і ступеняў у навуцы і мастацтве. Якія наступствы для беларусаў? Разабралі разам з міграцыйным кансультантам Ірынай Ралавец.
— Двухбаковае пагадненне можа працаваць толькі на два бакі, — кажа Ірына. — Выхад Беларусі азначае, што пагадненне спыняе дзейнасць і з боку Польшчы. Якія катэгорыі беларусаў хутчэй за ўсё адчуюць на сабе наступствы гэтага?
Пагадненне рэгламентавала ў тым ліку тое, што беларускага атэстата было дастаткова для працягу адукацыі ў Польшчы. У арт. 1 Пагаднення гаворыцца, што яно тычыцца ў тым ліку допуску ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, у арт. 2 — пра тое, што атэстаты сярэдняй адукацыі з’яўляюцца падставай для залічэння абітурыентаў у ВНУ абодвух бакоў.
Нягледзячы на гэта, апошнімі гадамі да беларускіх атэстатаў часам узнікалі пытанні (да адзнак часам ужывалі паніжальны каэфіцыент; каб захаваць балы, трэба было падаць сертыфікат ЦТ), цяпер іх, хутчэй за ўсё, будзе больш. Абітурыенты павінныя будуць падаць даведку NAWA (Narodowa Agencja Wymiany Akademickie — Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў) пра тое, што іх атэстата дастаткова для працягу адукацыі ў ВНУ.
Цяжка сказаць, колькі часу зойме гэтая працэдура, звычайна яна займае ад 30 да 60 дзён. І можа скласціся сітуацыя, што сённяшнія 11-класнікі не паспеюць паступіць у польскія ВНУ адразу па заканчэнні школы.
Атэстаты школьнікам выдаюць у чэрвені, першы тэрмін рэкрутацыі ў дзяржаўных ВНУ Польшчы заканчваецца ў ліпені, пасля гэтага да канца верасня ідзе данабор на месцы, што засталіся.
Варыянты рашэння:
а) пасля школы ў РБ давучыцца 1-2 гады ў польскім ліцэі (старэйшай школе), здаць матуру (агульнапольскі выпускны экзамен) і з ёй паступаць у польскую ВНУ;
б) паступіць у вячэрнюю школу для дарослых, якая за год падрыхтуе да атрымання польскага атэстата.
Усе, хто хацеў атрымаць у Польшчы магістарскую ступень альбо паслядыпломную адукацыю, альбо абараніць дысертацыю, будуць праходзіць праз працэдуру настрыфікацыі.
Навуковыя ступені таксама трэба будзе настрыфікаваць.
Падставай для паступлення туды з’яўляецца атэстат. Ці трэба будзе атрымліваць да яго даведку з NAWA, незразумела.
Тут пытанняў пакуль больш, чым адказаў.
Адная з ключавых умоў пры падачы на блюкард — пацверджанне вышэйшай адукацыю альбо досведу працы.
У тэорыі тым, хто падаецца на падставе толькі дыплома, без досведу (такіх мала), цяпер можа спатрэбіцца настрыфікацыя. На практыцы наўрад ці хтосьці пойдзе на настрыфікацыю дзеля блюкард. Да таго ж, паводле логікі патрабаванняў да заяўніка, ужонду патрэбны не прызнаны ў Польшчы дыплом, а пацвярджэнне вышэйшай адукацыі.
Як гэта будзе працаваць, пабачым.
Сказанае вышэй датычыцца і візы PBH.
Калі працадаўца ў Беларусі пры прыёме на працу патрабуе дыплом, яго прыйдзецца настрыфікаваць.
У Польшчы пры прыёме на працу патрабуюць дыплом не так часта. Для тых прафесій, дзе наяўнасць дыплома абавязковая (медыцынскі працаўнік, архітэктар, псіхолаг і інш.), скасаванне пагаднення нічога не мяняе: настрыфікацыя дыпломаў там патрабавалася і раней. Пагадненне пра ўзаемнае прызнанне дыпломаў тычылася толькі мэтаў адукацыі і не закранала працы па прафесіі.
Мінадукацыі Польшчы пакуль не атрымала апавяшчэння пра скасаванне дамовы і сваёй пазіцыі не выказала.
Не выключана, што яны ўлічаць абстаноўку, якая склалася, і прымуць нейкую пастанову, якая спросціць прызнанне атэстатаў і дыпломаў у аднабаковым парадку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Тут не факт, разве Тихановская или Латушко разрывали соглашение? - Нет. А тут пока не ясно, обратит ли польские власти на решение каких-то нелегитимных персон. Так было с визами
А кто такая тихановская и тем более латушко чтобы принимать такие решения?
Избранный президент, ну как видишь она ничего не отменяла)
Избранный президент, у которого есть пруф, что он избранный. А у цыгана ничего нет. Жыза
"после школы в РБ доучиться 1-2 года"...это только в теории можно. Программа очень разная, да и шанс что возьмут в 3 или 4 класс лицея минимальные...да и сдать матуру за 2 года обучения, даже если Польский язык учили в РБ, просто не реально
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 кастрычніка 2022, 12:01
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
В скольки из них были? У каждой страны свои проблемы.
Для тех кто хочет и может работать в Польше - никак не повлияет. Люди здесь нужны, зарплату платят больше. А то что там нелегитимный и его банда напридумывали - успехов им. Из Польши в РБ никто не едет, сумасшедших нет.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
гросс конечно, на западе гросс считают. Ну и введут для ПВТ 35% ФСЗН как и всем, и будешь получать меньше. Ну или всех работников ПВТ посадят, ведь ПВТ создлал экстримиское формирование!
невозможно посадить самого себя, хотя в РБ нет ничего невозможного
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Плюсую. Лучше бы активисты подрабатывали на доставки еды чем втирали технарям политическую муть
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 кастрычніка 2022, 00:29
только плюсуешь ты боту)
Они оба боты :)
он сам себе плюсует
"зарплату платят больше"
Ну вы же умный человек и так примитивно.
Зарплата всегда идёт в связке с cost of living (стоимость/ расходы на жизнь).
А, например, квартира в Варшаве или даже Кракове обойдётся вам раза в два дороже чем в Минске. Как купить, так и снять.
Так на сколько больше у вас должна быть зарплата в Польше чтобы поддерживать образ жизни какой вы вели в Беларуси?
а вы начните развнозначные квартиры на продажу/аренду сравнивать, и разница уже не будет в два раза точно, то что в рб строят/сдают в 22 году просто без комментариев
Занавес скрипит но потихоньку закрывается
Кроме Польши получать образование можно и в университетах Германии. На уровне бакалавра для всех иностранцев, в том числе и беларусов, бесплатно. Гуглите чтобы выяснить детали.
ну не задарма, а за невялікія грошы да 600 еўра, і то е самае ў Францыі. Але у гэтых краінах паступленне на агульных падставах, таму рэальна толькі у магістратуру. Але там атэстат і не прызнавалі і раней, што абсалютна не перашкаджае паступлення, проста яго трэба большай колькасцю пячатак завяраць. Але і так трэба было, нават Украіна правярала беларускія атэстаты праз свае міністэрства, за што брала грошы з бел студэнта.
калі РБ выйшла з гэтай дамовы, то не значыць што не дзейнічаюць мінулыя дыпломы. прычым сама добра як раз тым, хто атрымаў іх яшчэ да дзеяння гэтай дамовы, бо савецкая дамова , якая дзейнічала у 1990я, давала больш правоў, дыплом аўтаматычна прызнаецца таго часу.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Если кто-то обращался к Ирине за помощью и так ее не получил - отпишитесь пожалуйста!