Пуцін узгадніў угоду па продажы «Яндэкса» расійскім мільярдэрам і банку ВТБ
17 мая экс-кіраўнік расійскай Падліковай палаты і дарадца ў карпаратыўным развіцці «Яндэкса» Аляксей Кудрын сустрэўся з Уладзімірам Пуціным, каб абмеркаваць лёс кампаніі, даведаўся The Bell. На сустрэчы прысутнічаў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Пуціна Сяргей Кірыенка, а галоўнай тэмай быў спіс новых уладальнікаў кампаніі пасля разводу з яе заснавальнікам Аркадзем Волажам.

У спісе Кудрына былі імёны чатырох патэнцыйных акцыянераў «Яндэкса»: мільярдэраў Уладзіміра Патаніна, Аляксея Мардашова, Вагіта Алякперава, а таксама банк ВТБ. Гэта патэнцыйныя ўдзельнікі кансорцыума інвестараў, які мае выкупіць кантрольны пакет акцый тэхнагіганта пасля рэструктурызацыі і падзелу актываў з Волажам.
Суразмоўцы The Bell, якія ведаюць пра вынікі сустрэчы, сцвярджаюць, што Пуцін узгадніў прапанову Кудрына наконт складу ўдзельнікаў будучага кансорцыума. Але якая доля ў кампаніі дастанецца кожнаму з інвестараў, пакуль невядома.
Bloomberg: расійскія мільярдэры прапанавалі купіць кантрольную долю «Яндэкса»
Верагодна, кантрольны пакет у новым «Яндэксе» будзе прыкладна пароўну падзелены паміж усімі ўдзельнікамі кансорцыума. Таксама абмяркоўвалася канструкцыя, пры якой адзін з іх атрымае большую долю, ніж іншыя. Паводле слоў крыніц выдання, хоць угода ў агульным выглядзе ўзгодненая, спіс пакупнікоў не фінальны і можа быць зменены.
Склад кансорцыума, іхнія долі і суму ўгоды яшчэ трэба будзе абмеркаваць радзе дырэктараў «Яндэкса», якая пройдзе наступнага тыдня ў Дубаі.
Прадстаўнікі «Яндэкса» і Мардашова адмовіліся ад каментароў. У «Інтэрросе» Патаніна паведамілі, што не валодаюць такой інфармацыяй. Прэс-сакратар Пуціна Зміцер Пяскоў, а таксама ВТБ і «Лукойл» Алякперава не адказалі на запыт.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.