ПВТ хоча дазволіць новыя віды дзейнасці? У кампаній зноў просяць парады

Сёння рэзідэнты ПВТ атрымалі новы ліст ад адміністрацыі Парка.

45 каментарыяў

Як сказана ў лісце, адміністрацыя аналізуе ўмовы працы кампаній у ПВТ, каб вызначыць «мэтазгоднасць пашырэння відаў дзейнасці», якімі могуць займацца рэзідэнты Парка.

Калі кампаніі маюць прапановы з гэтай нагоды разам з абгрунтаваннямі, яны могуць даць іх «не пазней за 1 чэрвеня 2023 года».

Як вынікае з інфармацыі на сайце ПВТ, кампаніям-рэзідэнтам дазволеныя 37 відаў дзейнасці. У прыватнасці, распрацоўка софту, фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, эксперыментальныя распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук, майнінг ды іншыя.

Адміністрацыя ПВТ не першы раз звяртаецца да рэзідэнтаў апошнім часам у пошуку ідэй. У сакавіку мінулага года ПВТ рыхтаваў праект дакумента па змяненні ўмоў працы для ІТ-кампаній. Рэзідэнтаў папрасілі падзяліцца сваімі прапановамі. У дакумент, у прыватнасці, планавалася ўключыць такія новаўвядзенні як мараторый на крымінальныя справы ў ІТ, зніжэнне падаходнага падатку (вярнуць 9%), адтэрміноўка ад прызыву.

У красавіку ўжо ўрад зацвердзіў комплексны план падтрымкі эканомікі, адзін з пунктаў — прадастаўленне рэзідэнтам ПВТ «даступных ільгот і прэферэнцый па аналогіі з мерамі, прынятымі ў Расійскай Федэрацыі», у тым ліку права на адтэрміноўку ад прызыву на ваенную службу. Меркавалася, што да 1 ліпеня выйдзе адпаведны ўказ. Але ў выніку ўказ у такім выглядзе так і не выйшаў

12 красавіка 2023 года Лукашэнка падпісаў указ № 102 «Пра развіццё Парка высокіх тэхналогій», які змяшчае (паводле анонсу) «нестандартны падыход». Ідэі, якія ПВТ абмяркоўваў з рэзідэнтамі ў 2022-м, у яго не ўвайшлі. Дакумент апісвае рэструктурызацыю самога ПВТ: у структуры з’явіцца кіруючая кампанія, якая будзе займацца «інтэнсіўным стратэгічным развіццём». Магчыма, яна і зоймецца рэалізацыяй нейкіх з пунктаў ліста да рэзідэнтаў. Напрыклад, ва ўказе прапісана, што кіруючая кампанія будзе вырашаць пытанне паступлення плацяжоў у Рэспубліку Беларусь, а сакратарыят Назіральнай рады (яна зойме месца адміністрацыі Парка) будзе ўзаемадзейнічаць з ваеннымі камісарыятамі. 

Сем пунктаў указа схаваныя пад грыфам «для службовага карыстання».

Ва ўказе згадваецца «комплексны заканадаўчы акт, які вызначае прававыя асновы дзейнасці ПВТ». Яго мае падрыхтаваць Савет Міністраў да канца 2024 года.    

Тут можна пачытаць, што пра гэта думаюць удзельнікі рынку.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Таемныя пункты і планы на Дэкрэт 3.0. Разбіраем новы ўказ пра ПВТ
Па тэме
Таемныя пункты і планы на Дэкрэт 3.0. Разбіраем новы ўказ пра ПВТ
У 2022 у Беларусь пераехала ў 2 разы менш айцішнікаў-замежнікаў. Нават расійцаў
Па тэме
У 2022 у Беларусь пераехала ў 2 разы менш айцішнікаў-замежнікаў. Нават расійцаў
Экспарт ПВТ за год упаў на $700 млн. Падаткі, відаць, выйшлі на плато
Па тэме
Экспарт ПВТ за год упаў на $700 млн. Падаткі, відаць, выйшлі на плато
У ПВТ першы набор рэзідэнтаў у 2023 годзе — 31 кампанія
Па тэме
У ПВТ першы набор рэзідэнтаў у 2023 годзе — 31 кампанія

Читать на dev.by