ПВТ рэкламаваў сябе дэлегацыі з Уфы

У ПВТ адбылася сустрэча кіраўніцы набсавета Ганны Рабавой з кіраўніком адміністрацыі гарадскога акруга горада Уфы (гэта ў расійскім Башкартастане) Ратмірам Маўліевым.

1 каментарый

Расійскай дэлегацыі распавялі пра 20-гадовую гісторыю ПВТ і яго ўнёсак у развіццё ІТ-сектара Беларусі. Таксама распавялі пра ўмовы ўступлення ў Парк і рэгуляванне, падаткі і бонусы, бізнес-мадэлі і распрацоўкі кампаній-рэзідэнтаў.

«Мы ўвесь час ішлі па шляху самай перадавой прававой юрысдыкцыі. Гэты стратэгічны выбар стаў фундаментам для развіцця нашай ІТ-галіны», — адзначыла Ганна Рабава.  

Ну, а расійскі бок распавёў пра адкрыццё ў Уфе кампуса школы праграмавання. А яшчэ пацікавіўся беларускім досведам у сферы крыптавалют і ўгод з токенамі. Расійскія госці хочуць працягваць развіваць кантакты з ПВТ і больш дэталёва вывучаць яго экспертызу.

ПВТ чакае перазагрузка, а Беларусь — крыптабанкі
Па тэме
ПВТ чакае перазагрузка, а Беларусь — крыптабанкі
«Расія практычна забрала ўсё тое, што перастала выходзіць у далёкае замежжа». Кіраўніца ПВТ пра даходы і экспарт
Па тэме
«Расія практычна забрала ўсё тое, што перастала выходзіць у далёкае замежжа». Кіраўніца ПВТ пра даходы і экспарт
ПВТ марыць адкрыць R&D-цэнтр кітайскай дзяржкампаніі
Па тэме
ПВТ марыць адкрыць R&D-цэнтр кітайскай дзяржкампаніі

Читать на dev.by