Пяць найбуйнейшых мільярдэраў, якія падтрымалі Трампа, страцілі+ $200 млрд пасля яго інаўгурацыі
Дональд Трамп уступіў на пасаду прэзідэнта ЗША 20 студзеня. Шматлікія ІТ-кампаніі ахвяравалі грошы на інаўгурацыю, дзе прысутнічалі найбагацейшыя людзі свету, уключаючы Ілана Маска, Джефа Безаса і Марка Цукерберга. На той момант, на фоне росту фондавага рынку, іх багацце дасягнула рэкордаў, але праз сем тыдняў сітуацыя змянілася кардынальна, піша Bloomberg. Паводле рэйтынгу мільярдэраў, які вядзе выданне, пяць з дзесяці самых багатых людзей свету за гэты час сумарна «збяднелі» на $209 млрд.

Індэкс S&P 500 у перыяд паміж перавыбарамі Трампа і яго інаўгурацыяй абнавіў некалькі максімальных значэнняў. Інвестары ўкладалі грошы ў акцыі і крыптавалюту, разлічваючы, што Трамп створыць яшчэ больш спрыяльныя ўмовы для бізнесу.
Tesla пасля выбараў падскочыла на 98%, хоць ужо амаль цалкам вярнулася да паказчыкаў, што былі да выбараў. Холдынг LVMH дадаў 7% у кошце і $12 млрд да маёмасці свайго французскага заснавальніка Бернара Арно. Meta вырасла на 9% да пачатку новага тэрміну Трампа і яшчэ на 20% — за першыя чатыры тыдні яго знаходжання на пасадзе.
Аднак чаканні, відавочна, не спраўдзіліся. На фоне масавых звальненняў і імпартных пошлін, якія Трамп то ўводзіць, то адмяняе для ўсіх запар, S&P 500 знізіўся на 6,4% з моманту інаўгурацыі. А кампаніі, чые прадстаўнікі прысутнічалі на ёй 17 студзеня, сумарна страцілі $1,39 трлн рыначнай капіталізацыі. Што да мільярдэраў, то вось на колькі зменшылася іх багацце:
Ілан Маск — мінус $148 млрд (на піку 17 студзеня было ў $486 млрд). Асноўная частка яго маёмасці — гэта акцыі Tesla, якая рэзка зменшыла продажы ў Еўропе, Кітаі і іншых рэгіёнах;
Джеф Безас — мінус $29 млрд. Катыроўкі Amazon з 17 студзеня ўпалі на 14%;
Сяргей Брын — мінус $22 млрд;
Марк Цукерберг і даўні сябра Трампа Бернар Арно — мінус па $5 млрд кожны.
Маск, Безас, Цукерберг і Арно цяпер уваходзяць у чацвёрку найбагацейшых людзей планеты паводле версіі Bloomberg. Брын займае дзявятае месца.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А где расчет сколько они набрали в период, когда стало понятно, что Маск побеждает и потом победил на выборах?
Ну вот тут же есть пример
Маск при своих
Когда имеешь возможность влиять на рынок, то на его падении можно чудесно заработать. Чем, полагаю, сейчас и занимается вся шайка Трампа.