Распіяраны, але не запатрабаваны. ШІ-стартап перастаў плаціць заробак частцы супрацоўнікаў

Стартап Rabbit, вядомы гаджэтам Rabbit R1, які быў прэзентаваны на выставе CES у 2024 годзе. Вакол ШІ-асістэнта было шмат шуму, які, па ўсім відаць, адарваны ад рэальнай патрэбы ў ім карыстальнікаў. Як высветліў партал Tom’s Guide, кампанія затрымлівае і наогул не выплачвае супрацоўнікам заработную плату.

Пакінуць каментарый

Генеральны дырэктар Джэсі Лю даў парталу інтэрв’ю, у якім распавёў пра планы прэзентаваць гаджэт новага пакалення ў наступным годзе. Пасля гэтага з журналістамі звязаліся супрацоўнікі стартапа і распавялі пра адваротны бок — на фоне хвалі негатыўных водгукаў фінансавая сітуацыя ў яго не вельмі добрая.

Выданне высветліла, што Rabbit са студзеня затрымлівае выплаты падрадчыкам і супрацоўнікам мінімум на 8 дзён кожны месяц. Аднойчы грошы прыйшлі на 37 дзён пазней, чым павінны былі. Некаторым супрацоўнікам і падрадчыкам апошнія тры месяцы — з ліпеня — увогуле не плацяць. Вядуць перамовы, а ў адказ на пагрозы зліць праблему ў СМІ вельмі прасілі так не рабіць. На патрабаванне заплаціць адказвалі, што ўсё залежыць ад новых інвестыцый, якія павінны былі быць «у канцы кастрычніка». Тады ж выйшла інтэрв’ю. Тры супрацоўнікі стартапа, якім не плацяць з ліпеня, арганізавалі забастоўку — з пачатку кастрычніка і дагэтуль. Усяго ў ім працуе 26 чалавек.

Лю заявіў, што стартап хацеў пачаць продажы ў Індыі, таму што гэта буйны рынак, але з-за складанасцяў з рэгуляваннем планы сарваліся, і стартапу прыйшлося «закансерваваць кэш». Ён дадаў, што новае фінансаванне на падыходзе, і абяцае абавязкова ўсім заплаціць. У стартапе сказалі, што інвестыцыі паступяць «у бліжэйшыя тыдні».

Rabbit R1 умее, напрыклад, адказваць на пытанні, перакладаць у анлайн-рэжыме, распазнаваць прадметы, дапамагаць з пакупкамі і браніраваннем квіткоў. Некаторыя карыстальнікі не разумеюць, навошта насіць яго з сабой у дадатак да смартфона.

За апошнія чатыры гады Rabbit правёў пяць інвестраўндаў. У кастрычніку 2023 года ён атрымаў $20 млн, а ў снежні таго ж года — яшчэ $10 млн. Якая сума будзе на гэты раз, Лю не сказаў.

Playtika плануе скараціць 20% штату, сотні супрацоўнікаў
Па тэме
Playtika плануе скараціць 20% штату, сотні супрацоўнікаў

Читать на dev.by