Raiffeisen Bank закрыў угоду па продажы Прыёрбанка кампаніі з ААЭ

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank International закрыў угоду па продажы Прыёрбанка кампаніі з ААЭ Soven 1 Holding. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Прыёрбанка.

5 каментарыяў

У лютым Raiffeisen анансаваў продаж сваёй 87,74% долі ў Прыёрбанку і яго структурах інвестару з ААЭ. Падпісанне адбылося ў верасні.

Каментуючы продаж, старшыня праўлення RBI Ёхан Штробль назваў гэта «важным крокам у імкненні знізіць рызыкі прысутнасці ва Усходняй Еўропе». 

Першапачаткова аўстрыйская група заяўляла, што ўгода па продажы беларускага актыву можа прывесці да страт групы RBI у памеры каля 225 млн еўра ў сувязі з розніцай паміж цаной пакупкі і балансавым коштам капіталу Прыёрбанка.

У выніку закрыцця ўгоды ў RBI паведамілі, што «існуе негатыўны ўплыў сумай 830 млн еўра на справаздачу аб даходах, вызначаную ў складзе прыбыткаў/страт ад спыненай дзейнасці, з якіх блізу 480 млн еўраў раней былі вылічаныя з капіталу групы».


Читать на dev.by