Расійскі бізнес цікавіцца беларускімі дата-цэнтрамі
Расійскія кампаніі разглядаюць размяшчэнне сваіх інфармацыйных рэсурсаў і рэзервовых магутнасцеяў у Беларусі. Пра гэта паведамляе Office Life са слоў першага намесніка міністра сувязі ды інфарматызацыі Паўла Ткача на канферэнцыі A1 Tech Day.
Расійскія кампаніі разглядаюць размяшчэнне сваіх інфармацыйных рэсурсаў і рэзервовых магутнасцеяў у Беларусі. Пра гэта паведамляе Office Life са слоў першага намесніка міністра сувязі ды інфарматызацыі Паўла Ткача на канферэнцыі A1 Tech Day.
Раней выкарыстоўваць замежныя ЦАД для размяшчэння расійскіх дадзеных забараняла мясцовае заканадаўства, аднак тамтэйшы прэзідэнт нядаўнім указам такую практыку дазволіў. Ткач заявіў, што Беларусь заўсёды была адкрытая да расійскіх дадзеных, а з улікам фактару Саюзнай дзяржавы, тэрытарыяльнай блізкасці і меншай затрымкі распаўсюджвання сігналу пасуе для такіх задач лепш за іншыя краіны. Рэальных бізнес-праектаў пакуль няма: ідуць абмеркаванні ў дзелавых колах, але на ўзроўні рэгулятараў іх яшчэ не было. Хаця намміністра не выключыў такіх кантактаў у бліжэйшы час.
Удзельнікі рынку адзначаюць, што тых магутнасцяў, якія маюцца цяпер у беларускіх гульцоў, недастаткова для расійскіх кампаній. Хутка пашырыць інфраструктуру не атрымаецца — патрэбна 4-6 месяцаў ды інвестыцыі.
Павышаная цікавасць да замежных пляцовак узнікла пасля кастрычніцкіх атак дронаў на расійскія дата-цэнтры. «Коммерсант» пісаў, што вольныя воблачныя рэсурсы ўнутры Расіі занятыя амаль на 90%, таму кампаніі шукаюць пляцоўкі для геаграфічнага рэзервавання і аварыйнага аднаўлення. Згаданы ўказ уводзіць часовы і адрасны механізм доступу да замежных магутнасцяў праз урадавую падкамісію і па ўзгадненні з ФСБ.
Хаця Office Life адзначае, што попыт на вонкавыя ЦАД у Расіі яшчэ да восеньскіх атак падаграваў развіццё ШІ, а мясцовае Мінлічбы і бізнес абмяркоўвалі размяшчэнне дата-цэнтраў для ШІ ў дружалюбных краінах, у тым ліку ў Беларусі і Казахстане.
Адной з галоўных пераваг Беларусі называюць танную электраэнергію: ільготны ІТ-тарыф у нас складае каля 4,9 расійскага рубля за кВт·г, а індывідуальны інвесттарыф — парадку 2,9 рубля (супраць 4,8-6,5 рубля ў Расіі).
Беларускія ўлады таксама вітаюць такія праекты. У сакавіку кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка абяцаў выгадныя ўмовы інвестарам дата-цэнтраў на фоне прафіцыту электраэнергіі ў краіне. А ў траўні галіновыя асацыяцыі Беларусі і Расіі дамовіліся прапрацаваць стварэнне кластараў ЦАД і вярнуліся да ідэі будаўніцтва прыгранічнага дата-цэнтра «Масква — Мінск».
У Мінсувязі паведамілі, што ў Беларусі ёсць «сур'ёзныя напрацоўкі» ў сферы штучнага інтэлекту. І што можа з'явіцца сумесны з Расіяй праект, падобны да Starlink
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.