У Расіі запусцілі маркетплэйс айчыннага софту

Мінлічбы Расіі ў сваім Telegram-канале анансавала маркетплэйс Russoft.ru — тут сабраныя праграмныя прадукты, прадстаўленыя на рынку краіны і ўключаныя ў рэестр расійскага праграмнага забеспячэння.

6 каментарыяў

Зараз на маркетплэйсе звыш 1000 рашэнняў ад больш як 600 распрацоўшчыкаў.

На старонках прадуктаў апісаныя іх асноўныя характарыстыкі, уключна з функцыяналам, коштам, сумяшчальнасцю з аперацыйнымі сістэмамі, а таксама замежнымі аналагамі, якія яны могуць замясціць.

У каталогу прадугледжаная навігацыя па катэгорыях (сродкі распрацоўкі, сістэмнае праграмнае забеспячэнне, інфармацыйная бяспека ды іншыя) і галінах прымянення (адукацыя, прамысловасць, фінансы ды іншыя).

Бліжэйшым часам на маркетплэйсе з’явяцца рэйтынгі прадуктаў і магчымасць пакідаць водгукі.

«Новая пляцоўка мае стаць рэальным інструментам прасоўвання праграмнага забеспячэння на расійскім, а ў перспектыве — і на замежным, рынку. Функцыянал дапоўніцца рэйтынгамі і водгукамі, паспяховымі кейсамі ўкаранення, звесткамі пра сумяшчальнасць софту з расійскім абсталяваннем», — пракаментаваў запуск Russoft.ru намеснік кіраўніка расійскага Мінлічбы Максім Паршын.


Читать на dev.by