У Расіі распрацоўваюць законапраект для стварэння нацыянальнай крыптабіржы
Дзярждума распрацоўвае праект паправак для стварэння ў Расіі нацыянальнай крыптабіржы.
Дзярждума распрацоўвае праект паправак для стварэння ў Расіі нацыянальнай крыптабіржы.
Дзярждума распрацоўвае праект паправак для стварэння ў Расіі нацыянальнай крыптабіржы.
Паводле даных «Ведамасцей», заканадаўцы абмеркавалі з удзельнікамі рынку патрэбныя для гэтага змены ў закон «Аб лічбавых фінансавых актывах». Будучы дакумент пададуць для абмеркавання ва ўрад і Банк Расіі.
«Бессэнсоўна казаць, што крыптавалюты не існуе, але праблема ў тым, што яна цыркулюе ў вялікім патоку па-за дзяржаўным рэгуляваннем. Гэта мільярды рублёў недаатрыманых бюджэтных даходаў у выглядзе падаткаў», — паведаміў сябра камітэта эканамічнай палітыкі Сяргей Алтухоў.
Дэпутат падкрэсліў, што існуе неабходнасць таго, каб з’явілася біржа, дзе можна абменьваць крыптавалюту і фіят. Паводле яго слоў, ніхто не хоча разглядаць біржу для распаўсюджвання крыптавалюты як плацежнага сродку ўнутры краіны — хутчэй як абменнік, дзе можна яе задэклараваць і канвертаваць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.