Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Ты з іншага цеста». Як самім заставацца і гадаваць дзяцей за мяжой беларусамі (і ці варта!)

Праект «Тамтэйшыя» пагаварыў з чытачамі пра тое, як яны гадуюць дзяцей за мяжой беларусамі, а дзеці — іх.

12 каментарыяў
«Ты з іншага цеста». Як самім заставацца і гадаваць дзяцей за мяжой беларусамі (і ці варта!)

Праект «Тамтэйшыя» пагаварыў з чытачамі пра тое, як яны гадуюць дзяцей за мяжой беларусамі, а дзеці — іх.

«Наша пазіцыя ў тым, каб гадаваць дзяцей не беларусамі на максімалках, а шчаслівымі»

Вольга, жыве ў Польшчы:

— Дзе б я ні жыла, усё роўна застаюся беларускай. Мае продкі — беларусы (хаця ў эміграцыі мне было б значна выгадней мець якую-небудзь польскую бабулю для спрашчэння легалізацыі). Сярод маіх калыханак для малодшага ёсць калыханка «Песняроў». У маёй бібліятэцы ёсць кнігі на мове, у свой час я нямала зрабіла для папулярызацыі краіны ў цэлым і глыбінкі ў прыватнасці, мой дом па-ранейшаму ў Беларусі і мяне стабільна бесіць, калі кажуць «Белоруссия».

Так, мая родная мова і родная мова маіх дзяцей — руская, я нарадзілася і ўсё жыццё жыла ў рускамоўным асяроддзі, я думаю, мару і пішу на рускай, але я не збіраюся гэты факт адмяняць і іншым не дазволю. Гэта частка маёй ідэнтычнасці. Мне часам прылятае тут «калі ты з Беларусі, чаму ты не размаўляеш на беларускай», але ад гэтага не сорамна, а смешна, бо часцей за ўсё гэта кажуць людзі з іншай краіны, якія яшчэ нядаўна самі размаўлялі па-руску і іх гэта наогул не бянтэжыла.

Беларускую мову я добра ведаю, без праблем магу на яе перайсці, калі мне сустракаецца адпаведны суразмоўца, аднак шчыра кажучы, такое здараецца нячаста.

Я бязмежна паважаю беларусаў, якія ў побыце размаўляюць на беларускай мове, ствараюць сваім дзецям адпаведнае асяроддзе, наведваюць мерапрыемствы, свядома транслююць беларускі культурны код. Але асабіста для мяне гэта — дадатковае намаганне ў і без таго не самым простым жыцці. Ці робіць гэта мяне меншай беларускай? Сумняюся.

Мы з мужам не косім пад палякаў, заўсёды кажам, адкуль мы, з радасцю рэагуем на сваіх. У нас толькі сінія пашпарты і вельмі беларуская ментальнасць. Нашы дзеці ведаюць, хто яны па нацыянальнасці і дзе іх радзіма, але наша шчырая дарослая пазіцыя ў тым, каб гадаваць іх не нейкімі падкрэсленымі беларусамі на максімалках, а шчаслівымі, думаючымі і здольнымі на гнуткасць і адаптыўнасць людзьмі, якія могуць выбіраць, на якой мове ім размаўляць і дзе жыць. Зараз куды важней заставацца Чалавекам, чым беларусам, украінцам ці партугальцам.

«Маё дзіця — сапраўдны беларус, і менавіта ён выхоўвае мяне беларускай»

Ірына, жыве ў ЗША:

— Прызнаюся: я сама б правалілася як той, хто мог бы выхаваць сваё дзіця беларусам. Я з’ехала ў Штаты 18 гадоў таму — паглыбілася ў новае жыццё з галавой, завяла новыя знаёмствы, а старыя сувязі абарвала ці амаль не падтрымлівала. Потым выйшла замуж за мясцовага хлопца, нарадзіла дзіця.

Хоць муж і казаў: «Размаўляй з сынам па-руску больш — няхай ведае мову сваіх продкаў», — але я часам сама пераходзіла ў зносінах з дзіцём на англійскую. Яму так было прасцей, толькі параўнайце — што прасцей сказаць: «Хачу на ручкі!» ці «Up!»; папрасіць «печыва» і «cookie». Я спявала малому калыханкі са свайго дзяцінства, уключала мульцікі пра «Смешарыкаў» і «Фіксікаў», чытала казкі. Але вось задачы, каб дзіця ведала мову добра, напрыклад, умела пісаць па-руску, у мяне не было.

Калі сын пайшоў у школу, там спыталі, чаму я, звяртаючыся да яго, назвала яго Цімафей (а я і праўда клічу яго так, у гонар яго дзеда — майго таты, хоць для ўсіх астатніх ён, канечне, Цімаці). Даведаўшыся, што я сама з Беларусі, прапанавалі даць яму выкладчыка, каб ён вывучаў родную мову. Родная ў яго руская, вядома.

Але адміністрацыя школы, відаць, не прасекла фішку з дзвюма дзяржаўнымі мовамі ў маёй краіне і стала шукаць настаўніка, які мог бы выкладаць сыну беларускую. І знайшла! Гэта не настаўнік увогуле, а адзін з жыхароў нашага горада, інжынер. Так мой Цім адзіны з класа стаў хадзіць на дадатковыя заняткі па беларускай.

Я, праўда, вельмі ўдзячная настаўніку сына: ён здолеў уліць у маё дзіця цікавасць і любоў да «роднай мовы». Калі ў школе рабілі праекты пра сям’ю і род, — ён дапамагаў сыну шукаць нашы карані. І аказалася, што маё дзявочае прозвішча — у спісе шляхты ВКЛ. З тае пары сын зацікавіўся гісторыяй сваёй радзімы.

Маючы амерыканскае прозвішча, ён мог бы лёгка забыць пра карані і сваю беларускасць (бо мама ў школе не асабліва сябравала з мовай), казаць, што ён амерыканец, але не — ён падкрэслівае пры знаёмстве, што беларус, вывучае мову, культуру, гісторыю, зносіцца анлайн з хлопцамі ў тым ліку з Беларусі. І я даведваюся большае пра сваю радзіму дзякуючы яму. Кажуць, не толькі мы выхоўваем сваіх дзяцей, але і яны нас. Гэта дакладна так: маё дзіця — сапраўдны беларус, і менавіта ён выхоўвае мяне беларускай.

«Дзеці спаборнічаюць, хто першы пазнае тую ці іншую песню з майго плэйліста беларускіх хітоў»

Аляксандр, жыве ў Лiтве:

— Менавіта з нараджэннем першага сына ў 2006 годзе я пачаў выкарыстоўваць беларускую мову не толькі на адмысловых імпрэзах, але і ў штодзённасці. Бо ў мяне было вялікае жаданне, каб мае дзеці сапраўды раслі беларусамі, і ў гэтым сэнсе моўнае пытанне стала для мяне адным з істотных крытэрыяў самаідэнтыфікацыі.

Unsplash

Для мяне беларускасць, і мая ўласная, і дзяцей, — гэта як нейкае дадатковае таемнае вымярэнне ў жыцці. Гэта магчымасць мець і несці з сабою нешта такое сваё, неверагодна моцнае і кранальнае. Тое, што назаўжды застаецца з табою, у якой бы краіне ты ні апынуўся, дзе б ні працаваў, у якія б цяжкія абставіны ні трапіў. І, канечне, мне карціць, каб такое вымярэнне з’явілася і ў малых.

Гэта як быць часткай нейкай віртуальнай каманды, заставацца ў ёй, «тапіць» за яе, нягледзячы ні на што. І, як мне падаецца, менавіта праз мову гэтая нябачная сувязь перадаецца прасцей і глыбей за ўсё. (дадатковым кірункам маёй беларускасці быў спорт, але пасля 2020-га большасць нашых спартоўцаў страцілі месца ў гэтай маёй «камандзе».)

Шчыра кажучы, у 2010-х у Мінску гадаваць дзяцей беларусамі было ці не складаней, чым зараз у эміграцыі. Так, мы набывалі кніжкі ў «Галерэі Ў», вадзілі малых на Вайцюшкевіча і розныя фэсты кшталту «Грунвальда», знайшлі амаль падпольную школу «Краіна сяброў» і нават заснавалі свой беларускамоўны дзіцячы клуб «Зорачкі», які працуе і дагэтуль. Але ўсё гэта было маленькай субкультурнай кропляй у вялікім савецка-расейскім акіяне. А таму і разуменне пра незалежнасць і адметнасць Беларусі, жаданне менавіта «быць беларусамі» было ім даносіць даволі няпроста.

Пасля 2020 года ўсё змянілася: людзей, гатовых не проста адчуваць, але і дзейнічаць, стала значна болей. Асабліва гэта адчуваецца тут, у Вільні. Дзеці рэзка выпалі з дамінуючага моўнага і культурнага расейскага асяроддзя, хутка сталі не проста білінгвамі, але пашырылі колькасць моў да чатырох-пяці. Калі раней прапорцыі былі 90 на 10, то цяпер прыкладна роўныя долі таго, што яны чуюць, прыпадаюць на ангельскую, беларускую і расейскую, і трошкі месца застаецца яшчэ на літоўскую з гішпанскай.

Мы актыўна карыстаемся тым, што дае асяроддзе і тэхналогіі. Тут, у цэнтры горада, на Віленскай 20, ёсць Беларускі дом, дзе літаральна кожны дзень нешта адбываецца і працуе багатая бібліятэка. Малыя ходзяць у беларускі тэатральны гурток «Varta», а з хорам «Світанак» старэйшая дачка нават спявала на калядным прыёме Офіса Ціханоўскай.

Адносна гаджэтаў у нас таксама свае правілы: адны з нямногіх дадаткаў, на якія іх айфоны не маюць абмежаванняў па часе, гэта «Кніжны воз» і «Дзіцячая Біблія». Дзякуючы «Кiнакiпе» мы паглядзелі перад Калядамі «Адзін дома» па-беларуску. І хаця казак ад Маляваныча на канале не так шмат (а тыя, што ёсць, дзеці павывучвалі на памяць), кожная такая крупінка грае велізарную ролю.

Нават дарога на машыне ў школу ператвараецца ў гульню: дзеці паміж сабою спаборнічаюць, хто першы пазнае тую ці іншую песню з майго плэйліста беларускіх хітоў. Гэта нашы маленькія традыцыі.

Для мяне быць беларусам — гэта практыкаваць сваю беларускасць штодзённа, а не толькі раз на год смажыць дранікі на які-небудзь National Culture Day у школе. Гэта падобна да таго, як яно з рэлігіяй: усе прызвычаіліся, быццам дастаткова хадзіць у царкву на Вялікдзень вербачку пасвяціць, каб называць сябе праваслаўнымі хрысціянамі. Я ж ганаруся, што мае дзеці менавіта практыкуюць беларускасць. Праз такія актыўнасці яны пачалі і дома ўсё часцей выкарыстоўваць мову. А сапраўдным калядным цудам стала для мяне атрымаць паштоўку ад малодшай дачкі, якая сама, без нічыёй падказкі, вырашыла падпісаць яе менавіта па-беларуску. У такія моманты разумееш: усё гэта не дарма.

«Швецыя дазваляе дзецям мігрантаў вывучаць беларускую мову ў школах»

Сяргей, жыве ў Швецыі:

— Я размаўляю па-беларуску з таго часу, як закахаўся ў маладую настаўнiцу беларускай мовы — зараз яна мая жонка. У нас ёсць маленькая дачушка — ёй 1,5 гады. Яна пакуль не вельмi гаварлiвая, бо яшчэ маленькая, але ж нейкiя словы, тыпу «тата», «баба», «дзеда» ды «ляля», вымаўляе.

Канечне, наперадзе ў нас вялiкi шлях выхавання, але ж маленькiя крокi мы робiм — ставiм дачцэ калыханкі, чытаем казкі на беларускай мове. Летась да нас прыязджалi бабуля з дзядуляй з Беларусi — прывезлi кнiжкi (i нават «Буквар» Клышкi сярод iх)

Для нас яшчэ рана думаць пра школу, але ж у групе ў Facebook пiсалi, што Швецыя дазваляе дзецям мігрантаў вывучаць беларускую мову — трэба толькi запоўнiць спецыяльны бланк. Калi назбiраецца 3-5 чалавек — школа дадасць беларускую мову ў расклад заняткаў. Дарэчы, пасол Швецыi ў Беларусi перад Раством запiсвае казкi на беларускай мове для беларускiх дзетак.

У Швецыi шмат беларусаў, якiя бездакорна размаўляюць па-беларуску, яны праводзяць заняткi i ладзяць мерапрыемствы тыпу чытанняў у бiблiятэках. Час ад часу мы ходзiм туды. Гэта цёплыя сустрэчы, якiя радуюць i саграюць сэрца.

Я разумею, што наша дачушка не будзе такой, як мы з жонкай — яна вырасце ў Швецыi, але ж мы зробiм усё, каб яна таксама ведала, адкуль яна паходзiць, i не забывалася пра свае каранi. Бо ў гэтым яе моц.

«Мы не павінны імкнуцца асімілявацца цалкам, бо так мы згубім сябе»

Вольга, жыве ў Польшчы:

— Мне зараз 42 гады, а маім дзецям — 14 і 7 гадоў. І, канечне, мой культурны код адрозніваецца ад іх кода — і гэта непазбежна зробіць ўплыў на іх самаідэнтычнасць.

Я 37 гадоў пражыла ў Беларусі, і вырасла ў такім мультыкультурным асяроддзі — я расла нават не на беларускай лiтаратурнай мове, а на такой трасянцы: у нас было вельмі шмат дыялектных слоў, ужываных у полацкім рэгіёне, а яшчэ было шмат польскіх, таму што мая бабуля была полькай. І так, я, канечне, валодаю літаратурнай беларускай мовай, але ў сям'і, з суседзямі, на вуліцы мы зносіліся на іншай — на такой мяшанцы з моў.

Я расла на беларускіх песнях і казках, і ў каталіцкай традыцыі — і спачатку мова малітваў і набажэнстваў для мяне была польская, а пазней — беларуская. Усяго гэтага ў маіх дзяцей ужо няма. Малодшай дачцэ на момант пераезду не было яшчэ 3 гадоў — і цяпер большую частку часу яна размаўляе на польскай. Так, яна чуе беларускую мову час ад часу — але такога ўзроўню разумення, як у мяне, у яе ўжо няма, на жаль.

На жаль, няма ўжо і прабабуль-прадзедаў, з якімі яна магла б зносіцца, і якія маглі б перадаць ёй частку кода.

Мая старэйшая дачка — падлетак, а ім яшчэ складаней, яны як быццам падзеленыя: яны пажылі гадоў 9-10 там, потым прыехалі ў іншае асяроддзе, іх быццам бы з аднаго статку перанеслі ў другі. У адрозненне ад малодшай сястры яна больш зносіцца з беларусамі, з украінцамі, хоць палякі таксама ёсць у яе атачэнні.

Нягледзячы на тое, што я атрымала польскае грамадзянства, я ўсё роўна да канца свайго жыцця буду беларускай, таму што я вырасла ў Беларусі — там мае карані, там засталіся мае бацькі. Як магу, я перадаю гэта сваім дзецям: я расказваю ім пра Полацк, пра княгіню Рагнеду і Полацкую Сафію, пра Радзівілаў. Старэйшая шмат ездзіла са мной па Беларусі — яна ўсё памятае.

Я ўключаю беларускія фільмы і песні, абедзве мае дочкі выраслі на калыханках і «Купалiнцы», яны слухаюць N.R.M., а калі мая старэйшая бачыць афішу з Вайцюшкевічам, яна смяецца: «Мама, твой любімы мужчына зноў выступае».

Хтосьці скажа, што гэтага мала. Але я сама кажу сабе, што хоць нешта раблю для таго, каб перадаць дзецям часцінку свайго кода. Так, у іх адназначна будзе іншае жыццё — гэта факт, не варта цешыць сябе ілюзіямі. Але я кажу дочкам, што мы не павінны імкнуцца асімілявацца цалкам, бо так мы згубім сябе. Нельга саромецца таго, што ты вырас не ў гэтай краіне, што з іншага цеста, — гэта твая сіла, твой плюс, а не мінус. Я сама ганаруся тым, што я з Беларусі. А мае польскія сябры часам кажуць: «Ну, у цябе тут усё так атрымліваецца, проста таму што ты з усходу — вы больш моцныя». Я з імі не спрачаюся.

«Пакуль была праца не адчувала сябе эмігранткай». Кім лічаць сябе тыя хто зехаў — нядаўна і даўно
«Пакуль была праца, не адчувала сябе эмігранткай». Кім лічаць сябе тыя, хто з’ехаў — нядаўна і даўно
Па тэме
«Пакуль была праца, не адчувала сябе эмігранткай». Кім лічаць сябе тыя, хто з’ехаў — нядаўна і даўно
Чытайце таксама
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
Распрацоўшчык Дзмітрый да пераезду ў Еўропу паспеў алічбаваць сямейны альбом з чатырох соцень здымкаў, самым старым з якіх амаль сто гадоў. Ён згадзіўся паказаць devby некалькі сямейных рэліквій і распавесці, як яны дапамагаюць яму ў эміграцыі.
Эстонія рыхтуе забарону на набыццё нерухомасці для беларусаў без доўгатэрміновага ВНЖ
Эстонія рыхтуе забарону на набыццё нерухомасці для беларусаў без доўгатэрміновага ВНЖ
Эстонія рыхтуе забарону на набыццё нерухомасці для беларусаў без доўгатэрміновага ВНЖ
1 каментарый
У Беларусі хочуць абмежаваць продаж імпартных аўто
У Беларусі хочуць абмежаваць продаж імпартных аўто
У Беларусі хочуць абмежаваць продаж імпартных аўто
3 каментарыя
«Батарэйка на нулі»: 5 кніг, каб аднавіць рэсурс айцішніку гэтай зімой
«Батарэйка на нулі»: 5 кніг, каб аднавіць рэсурс айцішніку гэтай зімой
«Батарэйка на нулі»: 5 кніг, каб аднавіць рэсурс айцішніку гэтай зімой
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
5

Беларусы, дзякуй, што вы ёсць!

2

зараз падабайкі існуюць толькі ў прэміўм падпісцы дэў бая)
таму кідаю такую: 👍

-3

Выхоўваць дзяцей за мяжой - вялікая памылка. Няхай едуць дадому. Распешчаныя дзеці нікому не спатрэбяцца.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Псік адсюль!))

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

Какие странные люди однако. У нас в Белоруссии даже Президент за 30 лет не научился говорить без акцента хотя бы на одном из двух государственных языков, а они хотят чтоб их дети умели

table
table Table в Database
0

можно пояснительную бригаду - кто такие беларусы на максималках, на минималках, мидл рейт. Какие реквайрменты, так сказать

0

рускія са знакам якасці, а далей ужо:
першы гатунак - самы лепшы, з большай доляй мясной сыравіны
другі гатунак - ніжэй па якасці, танней
трэці гатунак - самая дрэнная катэгорыя, якую можна легальна знайсці

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 студзеня 2026, 15:42

table
table Table в Database
-3

ага, понятно. А в сорт люкс наверное попадают только с польскими каранями

0

кракаўкскія!)

toshnila
toshnila Consultant в Worldwide market
1

Беларусы (основные ветки - кривичи, дрыгавичи, радимичи, балты)
Культурно и ментально - 0 лет влияния Орды, только 66 лет крепостного права.
350 лет действия Статутов ВКЛ (1529–1840) (правовое государство без восточной автократии)

В России (этнически - финно-угорские народы (меря, мурома, весь, чудь), ростово-суздальская ветвь славян, влияние орды)
0 лет магдебургского самоуправления
0 лет независимых институтов
500 лет централизованного самодержавия

toshnila
toshnila Consultant в Worldwide market
0

Девбай снова пытается высосать проблему из пальца.
Детям проще всего адаптироваться, они беларусами уже не будут в свои 30. Взрослым труднее.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-1

дети сами разберутся как вырастут беларусы они или им это до фонаря.