Распрацоўшчык Stable Diffusion скараціў 10% штату
АІ-стартап Stability AI, які стаіць за генератарам выяў паводле тэксту Stable Diffusion, скараціў 10% глабальнага штату. CNBC прыводзіць поўны тэкст імэйла, які ў сераду разаслалі падначаленым гендырэктары Шань Шань Вонг і Крысціян ЛяФартэ.
Паводле іх слоў, каб знізіць выдаткі і прадоўжыць працу над інавацыйнымі прадуктамі, кампанія вымушаная часткова рэструктурызаваць бізнэс і развітацца з некаторымі калегамі.
Без працы засталося больш за 20 чалавек. З імі паабяцалі звязацца асабіста па электроннай пошце і аказаць дапамогу. У асноўным гэта супрацоўнікі на аперацыйных пасадах.
У сакавіку з кампаніі сышоў яе ранейшы гендырэктар Эмад Мостак. Раней яна страціла трох з пяці ключавых даследчыкаў, якія стаялі ля вытокаў Stable Diffusion.
«Концентрация власти в сфере ИИ вредит всем»: CEO Stability AI ушел в отставку
«Концентрация власти в сфере ИИ вредит всем»: CEO Stability AI ушел в отставку
Stability AI запустила генератор музыки по тексту
Stability AI запустила генератор музыки по тексту
ИИ вытеснит индийских кодеров на аутсорсе в течение 2 лет — глава Stability AI
ИИ вытеснит индийских кодеров на аутсорсе в течение 2 лет — глава Stability AI
Читать на dev.by