«Залатая ліхаманка» сённяшняга дня: распрацоўшчык у адзіночку запусціў вайбкодынгавы стартап і прадаў за $80 млн праз паўгода

31-гадовы кодэр Маор Шломо з Ізраіля аднаасобна запусціў ШІ-інструмент для стварэння аплікацый, а праз паўгода пэт-праект набыў мясцовы канструктар Wix. Гісторыю распавядае Calcalist Tech.

Пакінуць каментарый

Шломо запусціў Base44 у мінулым годзе пасля таго, як вярнуўся са службы, куды пайшоў пасля атакі 7 кастрычніка 2023 года. У камандзе ўсяго шэсць чалавек, знешнія інвестыцыі стартап не прыцягваў. Але прыцягнуў шмат увагі ў ШІ-супольнасці Ізраіля і за яго межамі. Гэта просты інструмент, які дазваляе ствараць аплікацыі і гульні нават людзям без навыкаў праграмавання — пісаць трэба толькі промпты на натуральнай мове. За некалькі месяцаў ён набраў больш за 100 тысяч юзэраў і запартнёрыўся з некалькімі ізраільскімі тэхнакампаніямі, напрыклад eToro і Similarweb.

Сума ўгоды з Wix склала $80 млн і можа павялічыцца, калі да 2029 года стартап дасягне шэраг метрык па выручцы. Wix дапаможа яму маштабавацца і выйсці на сусветны рынак. «Наш рынак вялізны, а наша сістэма ў перспектыве можа замяніць цэлыя софтверныя катэгорыі проста таму, што яна дазваляе людзям ствараць софт самім, а не купляць», — адзначыў прадпрымальнік. «Рынак развіваецца вельмі хутка, і маштабаванне павысіць нашы шансы на доўгатэрміновы поспех», — дадаў ён.

Гэта не першы стартап Шломо. У 24 гады ён стаў сузаснавальнікам кампаніі Explorium, якая займаецца прагнознай аналітыкай на аснове вялікіх дадзеных, а таксама займаў тут пасаду СЕО. Зараз у кампаніі больш за 100 супрацоўнікаў, яна падняла каля $125 млн. Explorium ён запусціў пасля службы — у ізраільскай выведцы.

Палова карыстальнікаў Base44 знаходзіцца ў ЗША, чвэрць — у Ізраілі. У пачатку чэрвеня Шломо паведамляў, што стартап атрымаў $189 тысяч прыбытку — амаль удвая больш за планавыя $100 тысяч. Пры тым, што Wix да нядаўняга часу працаваў у страту пры выручцы больш чым у $1 млрд. Для кампаніі купля стартапа стане крокам у ШІ-сферу. Інструмент плануецца ўбудаваць у існуючыя прадукты. На зарплаты і акцыянерныя пакеты для супрацоўнікаў Base44 яна збіраецца ў гэтым годзе вылучыць $25 млн.

Base44 захавае свой брэнд і прадукт, каб увасобіць сваю першапачатковую місію — змяніць свет карпаратыўнага ПЗ. «Кампанія пачыналася як пабочны праект, але калі мы дасягнем пастаўленай мэты, то любы чалавек ці арганізацыя зможа ствараць ПЗ, якое вырашае канкрэтную праблему — што заўгодна ад кіравання праектамі да CRM-сістэм», — адзначыў Шломо.

У тэхнакампаній новае патрабаванне да саіскальнікаў. Яно пачынаецца на «вайб»
Па тэме
У тэхнакампаній новае патрабаванне да саіскальнікаў. Яно пачынаецца на «вайб»
«Няўдалая назва» для знясільваючай працы: фаўндар Coursera пра вайб-кодынг
Па тэме
«Няўдалая назва» для знясільваючай працы: фаўндар Coursera пра вайб-кодынг
Як вайб-кодынг змяняе прафесію праграміста
Па тэме
Як вайб-кодынг змяняе прафесію праграміста

Читать на dev.by