Распрацоўшчыкі Tor паказалі новы хуткі браўзер з VPN
Распрацоўшчыкі Mullvad VPN і Tor стварылі браўзер, прызначаны для падаўлення ўсіх відаў вэб-адсочвання.
Новы браўзер Mullvad бясплатны і даступны для працы ў Windows, Mac і Linux. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што браўзер не збірае ніякіх даных пра карыстальніка. Таксама ў Mullvad Browser па змаўчанні ўключаны прыватны рэжым, то-бок файлы cookie, кэш і гісторыя наведвання сайтаў не захоўваюцца паміж сеансамі.
У адрозненне ад Tor, Mullvad працуе на тэхналогіі не цыбульнай маршрутызацыі, а VPN. Распрацоўшчыкі адзначылі, што стандартны браўзер Tor не заўсёды зручны, бо проста павольна працуе. Таксама большасць карыстальнікаў Tor не адчуваюць неабходнасці ў празмернай абароне браўзера. Для такіх карыстальнікаў быў распрацаваны Mullvad.
Microsoft дадала крыптавалютны гаманец у браўзер Edge
Microsoft дадала крыптавалютны гаманец у браўзер Edge
Карыстальнікаў Chrome і Edge папярэдзілі пра крытычную ўразлівасць браўзераў
Карыстальнікаў Chrome і Edge папярэдзілі пра крытычную ўразлівасць браўзераў
DuckDuckGo адкрыў тэставанне свайго браўзера для карыстальнікаў macOS
DuckDuckGo адкрыў тэставанне свайго браўзера для карыстальнікаў macOS
Читать на dev.by