Распрацоўшчыкі ўзнавілі інтэрфейс Vision Pro на Quest Pro
Супрацоўнікі Supernova Technologies узнавілі інтэрфейс гарнітуры Vision Pro з выкарыстаннем свайго фрэймворка Nova UI.
Атрыманая дэмаверсія дазваляе карыстальніку Quest Pro кіраваць інтэрфейсам пры дапамозе руху вачэй і жэстаў без выкарыстання кантролера. Можна перагортваць старонкі, рэгуляваць элементы, маштабаваць вокны ды іншае. Іконкі носяць дэманстрацыйны характар, заявілі ў Supernova Technologies.
Для кіравання пры дапамозе жэстаў на Quest Pro трэба падняць рукі ўверх, каб яны апынуліся перад камерамі прылады. Vision Pro мае камеры, накіраваныя ўніз, так што карыстальнікі акуляраў Apple могуць трымаць рукі ў вольным становішчы. Дэмапраект выкладзены на GitHub, яго можна запусціць толькі на Quest Pro, паколькі іншыя гарнітуры Meta не адсочваюць руху вачэй.
Читать на dev.by