Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Распрацоўшчыкі ведаюць, што ШІ-код уразлівы, але ўсё адно выпускаюць яго ў рэліз

Штучны інтэлект паскарае распрацоўку, але разам з тым узмацняе рызыкі бяспекі. Кампаніі ўсё часцей выкарыстоўваюць згенераваны код у прадакшэне, хоць самыя распрацоўшчыкі прызнаюць, што ён можа ўтрымліваць больш уразлівасцяў.

Пакінуць каментарый

Кампанія ў сферы кібербяспекі Checkmarx апытала 2350 спецыялістаў з 14 краінаў: распрацоўшчыкаў, дырэктараў па інфармацыйнай бяспецы і менеджараў, адказных за бяспеку прыкладанняў. Апытанне паказала, што амаль палова кода ў прадакшэне (49%) ужо ствараецца з дапамогай ШІ. Яшчэ 96% арганізацыяў убудоўваюць ШІ-кампаненты ў свае прыкладанні.

Паводле даследавання, 70% распрацоўшчыкаў лічаць, што згенераваны ШІ код утрымлівае больш уразлівасцяў, чым напісаны ўручную. Пры гэтым кампаніі нярэдка свядома ідуць на рызыку. Паводле дадзеных Checkmarx, 75% арганізацый прызнаюць, што выпускаюць у прадакшэн код з ужо вядомымі ўразлівасцямі. 30% рэспандэнтаў заявілі, што адпраўляюць такі код у надзеі, што ўразлівасць не знойдуць.

Checkmarx звязвае гэта з ціскам тэрмінаў, складанасцю выпраўлення праблем і спадзяваннем на дадатковыя ахоўныя механізмы.

Наступствы ўжо адчувальныя. 93% рэспандэнтаў паведамілі як мінімум пра адзін інцыдэнт бяспекі за апошні год праз ўразлівасці ва ўласных прыкладаннях. Пры гэтым чым вышэй доля ШІ-кода, тым часцей кампаніі выпускаюць уразлівы код. Арганізацыі, дзе 81–100% кода ствараецца з дапамогай ШІ, робяць гэта ў 3,4 разы часцей, чым кампаніі з доляй ШІ-кода на ўзроўні 1–20%.

Асобная праблема — open source. Паводле ацэнак удзельнікаў апытання, адкрыты код складае каля 59% кодавай базы прыкладанняў. Такі код часта трапляе ў прыкладанне праз старонніяй бібліятэкі і залежнасці — напрыклад, пакеты з npm або PyPI. У іх могуць быць як звычайныя ўразлівасці, так і шкодны код.

Checkmarx адзначае, што інструменты для пошуку ўразлівасцяў існуюць, але кампаніі не заўсёды ператвараюць знойдзеныя праблемы ў рэальныя выпраўленні. 99,6% распрацоўшчыкаў лічаць свае ШІ-інструменты бяспекі ў IDE эфектыўнымі, аднак толькі 18% выпраўляюць праблемы бесперапынна па меры напісання кода. Большасць прымяняе праверкі толькі на асобных этапах распрацоўкі.

Яшчэ адзін трывожны паказчык: толькі 9% арганізацый выпраўляюць больш за 90% уразлівасцяў на працягу 90 дзён. Ва ўмовах, калі ШІ паскарае як распрацоўку, так і пошук уразлівасцяў, такі разрыў паміж выяўленнем праблем і іх выпраўленнем становіцца ўсё больш небяспечным.

Anthropic выпусціла Claude Fable 5 — публічную версію нашумеўшай Mythos
Anthropic выпусціла Claude Fable 5 — публічную версію нашумеўшай Mythos
Па тэме
Anthropic выпусціла Claude Fable 5 — публічную версію нашумеўшай Mythos
Як знізіць рызыку памылак ШІ-агентаў? Вучоныя знайшлі рашэнне
Як знізіць рызыку памылак ШІ-агентаў? Вучоныя знайшлі рашэнне
Па тэме
Як знізіць рызыку памылак ШІ-агентаў? Вучоныя знайшлі рашэнне
Perplexity прадставіла Search as Code: ШІ сам піша код для вэб-пошуку
Perplexity прадставіла Search as Code: ШІ сам піша код для вэб-пошуку
Па тэме
Perplexity прадставіла Search as Code: ШІ сам піша код для вэб-пошуку
Чытайце таксама
Распрацоўшчыкі губляюць кантроль над кодам, створаным ШІ — меркаванне экспертаў
Распрацоўшчыкі губляюць кантроль над кодам, створаным ШІ — меркаванне экспертаў
Распрацоўшчыкі губляюць кантроль над кодам, створаным ШІ — меркаванне экспертаў
2 каментарыя
Траціна дасведчаных распрацоўшчыкаў пішуць больш за палову кода з дапамогай ШІ і робяць гэта часцей, чым джуны

3 каментарыя
ШІ абяцаў павысіць прадукцыйнасць, але пакуль бустануў праблемы для менеджараў
ШІ абяцаў павысіць прадукцыйнасць, але пакуль бустануў праблемы для менеджараў
ШІ абяцаў павысіць прадукцыйнасць, але пакуль бустануў праблемы для менеджараў
1 каментарый
Генератыўны ШІ ў адкрытым кодзе: праграмісты трацяць удвая менш часу, але цяпер чвэрць кода — ШІ-слоп

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.