Распрацоўка беларускіх навукоўцаў хутка дасягне Меркурыя

Распрацоўка беларускіх навукоўцаў хутка дабярэцца да Меркурыя. Пра гэта заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік.

2 каментарыя

«Дасягненні сапраўды ёсць. Распрацоўкі НАН у бліжэйшы час дасягнуць Меркурыя», — адзначыў ён.

Гавкорка ідзе пра BepiColombo — сумесную аўтаматычную касмічную місію Еўрапейскага касмічнага агенцтва і Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў па вывучэнні Меркурыя. На арбіту планеты будуць выведзены два апараты: Mercury Planetary Orbiter і Mercury Magnetospheric Orbiter. Яны былі запушчаныя ў космас 20 кастрычніка 2018 года. Прыбыццё да Меркурыя запланавана на лістапад 2026 года.

У праекце выкарыстана распрацоўка НАН Беларусі. «Гэта шматслаёвае ахоўнае пакрыццё, якое абараняе электроніку зонда ад касмічнага выпраменьвання і іншых неспрыяльных фактараў космасу. Судзячы па тым, што зонд працуе з 2018 года, абараняе даволі нядрэнна», — адзначыў Каранік.

Сярод іншых поспехаў беларускай касмічнай галіны ён назваў супрацоўніцтва з Расіяй па стварэнні спадарожнікаў для дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Паводле яго слоў, у Беларусі ў рамках касмічных даследаванняў на пастаяннай аснове працуюць 12 арганізацый. Яны займаюцца, напрыклад, распрацоўкай і вытворчасцю электронікі, матэрыялаў, лінзаў.

Лукашэнка загаварыў пра стварэнне «беларускага НАСА»
Па тэме
Лукашэнка загаварыў пра стварэнне «беларускага НАСА»

Читать на dev.by