Reddit запартнёрыўся з OpenАl, дапаможа з навучаннем АІ

Reddit і OpenAI учора абвясцілі пра ўгоду, па ўмовах якой АІ-стартап будзе выкарыстоўваць кантэнт папулярнага форума для трэніроўкі сваіх мадэляў. А Reddit атрымае дадатковую крыніцу даходу.

Пакінуць каментарый

Кантэнт з Reddit будзе прымяняцца ў ChatGPT і новых прадуктах OpenAI, што дапаможа павысіць уцягванне карыстальнікаў у суполкі платформы. Акрамя таго, OpenAI атрымае доступ да Data API Reddit, дзякуючы чаму яго АІ-інструменты змогуць «лепш разумець і адлюстроўваць кантэнт Reddit, асабліва па нядаўніх тэмах».

Таксама OpenAI стане рэкламным партнёрам Reddit. Сума ўгоды не ўдакладняецца.

На навінах каціроўкі форуму выраслі на 12%.

Гендырэктар OpenAI Сэм Альтман валодае немалой доляй Reddit, які выйшаў на біржу ў сакавіку. Паводле ацэнак Business Insider, на той момант яму належала каля 1,66 млн акцый сацыяльнай пляцоўкі. З улікам бягучага курса крыху большага за $56, рынкавы кошт пакета складае больш за $93 млн.

Каціроўкі Reddit узляцелі амаль у 1,5 разу ў першы дзень IPO
Па тэме
Каціроўкі Reddit узляцелі амаль у 1,5 разу ў першы дзень IPO
Гендиректор OpenAI предложил новый формат «универсального базового дохода» на основе ИИ 
По теме
Гендиректор OpenAI предложил новый формат «универсального базового дохода» на основе ИИ

Читать на dev.by