Рэгулятары ЕС падтрымалі закон аб рэгуляванні АІ

Камітэт па грамадзянскіх свабодах і камітэт па ўнутраным рынку і абароне правоў спажыўцоў ЕС папярэдне ўхвалілі праект закона AI ACT. За парушэнне прадугледжаны штраф да 30 мільёнаў еўра або 6% ад гадавой выручкі.

1 каментарый

Згодна з дакументам, усе АІ-сістэмы падзеляць на тры катэгорыі: з непрымальнымі рызыкамі, высокімі і нізкімі. Першыя будуць забароненыя, другія мусяць адпавядаць пэўным патрабаванням, трэція не будуць рэгулявацца. Непрымальныя рызыкі — у тым ліку тыя, калі АІ выкарыстоўваюць для маніпуляцый і выстаўлення «сацыяльнага рэйтынгу».

Законапраект апісвае правілы выкарыстання такіх сістэм, у тым ліку сістэм распазнавання твараў, генератыўных нейрасетак, беспілотных аўтамабіляў ды іншых. Кампаніі-распрацоўшчыкі будуць абавязаныя ацэньваць іх патэнцыйныя рызыкі з пункту гледжання «здароўя, бяспекі, фундаментальных правоў, навакольнага асяроддзя, дэмакратыі і вяршэнства закона».

Дакумент забараняе выкарыстанне сістэмы распазнавання твараў пры дапамозе біяметрыі ды іншых сістэм «аддаленай біяметрычнай ідэнтыфікацыі» ў рэжыме рэальнага часу ў грамадскіх месцах. Таксама законапраект забараняе распазнаванне эмоцый паліцыяй, працадаўцамі і ў навучальных установах.

Спіс абмежаванняў распаўсюджваецца на выкарыстанне АІ для катэгарызацыі: паводле полу, расы, этнічнай прыналежнасці, грамадзянства, веравызнання і палітычнай пазіцыі. Таксама ў дакуменце забаронены збор з камер і з сацсетак біяметрычных даных, якія плануецца выкарыстоўваць для базы распазнання твараў.

Таксама плануецца забараніць паліцыі выкарыстоўваць прэдыктыўную аналітыку для прагназавання правапарушэнняў. Законапраект не забараняе выкарыстання генератыўнага АІ (у тым ліку чат-ботаў), аднак яны таксама мусяць адпавядаць патрабаванням празрыстасці. Кантэнт трэба пазначаць спецыяльнай шыльдачкай, а стваральнікі мусяць публікаваць спіс таго, якая абароненая аўтарскім правам інфармацыя выкарыстоўвалася для навучання.

Spotify выдаліла дзясяткі тысяч трэкаў, якія нібыта напісаныя АІ
Па тэме
Spotify выдаліла дзясяткі тысяч трэкаў, якія нібыта напісаныя АІ
Google добавит в поисковую выдачу ИИ-чатбот и видеоролики
По теме
Google добавит в поисковую выдачу ИИ-чатбот и видеоролики
Google адкрыла доступ да чат-бота Bard карыстальнікам са 180 краін
Па тэме
Google адкрыла доступ да чат-бота Bard карыстальнікам са 180 краін

Читать на dev.by