Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Расіі склалі рэйтынг ІТ-працадаўцаў Беларусі. На першых месцах расійцы, EPAM толькі пяты

Расійская кампанія ў сферы кіраўніцкага і кадравага кансалтынгу ECOPSY склала рэйтынг ІТ-працадаўцаў Беларусі. Усе вядомыя ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі апынуліся па-за межамі топа-3, а рэйтынг узначалілі расійскія брэнды: Т-Банк, Альфа-Банк, Яндэкс. Расказваем пра метадалогію рэйтынгу.

18 каментарыяў
У Расіі склалі рэйтынг ІТ-працадаўцаў Беларусі. На першых месцах расійцы, EPAM толькі пяты

Расійская кампанія ў сферы кіраўніцкага і кадравага кансалтынгу ECOPSY склала рэйтынг ІТ-працадаўцаў Беларусі. Усе вядомыя ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі апынуліся па-за межамі топа-3, а рэйтынг узначалілі расійскія брэнды: Т-Банк, Альфа-Банк, Яндэкс. Расказваем пра метадалогію рэйтынгу.

У апытанне патрапілі не толькі класічныя ІТ-бізнэсы (але і банкі, маркетплэйсы, сотавыя аператары). Як растлумачылі ў ECOPSY, кампанія вывучыла ўсіх працадаўцаў са штатам ІТ-спецыялістаў ад 50 чалавек, якія наймаюць айцішнікаў — то-бок канкуруюць за ІТ-кадры. У фінальны рэйтынг увайшлі 33 кампаніі «са сфармаваным ІТ-брэндам».

На першым месцы ў рэйтынгу апынуўся расійскі Т-Банк (экс-Тинькофф). Пры рэйтынгу пазнавальнасці брэнда ў 45% Т-банк, па выніках апытання, мае самы высокі рэйтынг прывабнасці брэнда (89%).

У мінулым годзе Т-Банк заявіў аб адкрыцці вялікага ІТ-хаба ў Мінску на 900 чалавек і росце штату ў Беларусі ў найбліжэйшыя гады да 2 тысяч супрацоўнікаў. Сярод дзейных рэзідэнтаў ПВТ фігуруе «Тинькофф Цэнтр Распрацоўкі» (ад снежня 2021 года).

На другім месцы — Альфа-Банк (заснаваны расійцамі, з’яўляецца часткай кіпрскага холдынгу), трэцяе месца ў «Яндэкса».

Толькі на чацвёртае месца трапіла ІТ-кампанія з беларускімі каранямі — ISsoft. EPAM апынуўся на пятым месцы па прывабнасці (пры гэтым у кампаніі самая высокая ў рэйтынгу пазнавальнасць). 

Усяго ў першай дзясятцы апынулася 6 ІТ-кампаній з беларускімі каранямі. Цікава, што кампанія X-labs, якая была зарэгістраваная ў Мінску летам 2023 годзе, па прывабнасці брэнда абышла ў топе-10 даўно вядомыя кампаніі LeverX, SaM Solutions і IBA IT Park. Пры гэтым рэйтынг пазнавальнасці брэнда X-labs — усяго 13%.

X-labs

Кампанія распрацоўвае софт для розных напрамкаў бізнэсу ад штучнага інтэлекту і пашыранай рэальнасці да спорту. Летам гэтага года анансавала рэалізацыю праекта па стварэнні ў Мінску цэнтра развіцця і навучання. Таксама кампанія ўдзельнічае ў рэалізацыі інавацыйнага праекта ў Саудаўскай Аравіі — буйнога спартыўнага комплексу з ужываннем AI-тэхналогій.

Усяго ў рэйтынгу расійцаў толькі 15 ІТ-кампаній з беларускімі каранямі, амаль усе — аўтсорс. Самы нізкі ўзровень прывабнасці выявіўся ў Innowise і BelHard — усяго 11%.

У выніковы рэйтынг пры гэтым не патрапілі многія вядомыя прадуктовыя кампаніі, якія працягваюць працаваць у Беларусі. Напрыклад, у топе-33 не было Lesta Games. У ECOPSY ўдакладнілі, што Lesta была ў лонг-лісце, але пра яе не сабралася дастатковай колькасці «галасоў» для трапляння ў рэйтынг. 

«Потихонечку ходим по собесам». Как прошёл год у работников крупного аутсорса в Беларуси и Польше
«Потихонечку ходим по собесам». Как прошёл год у работников крупного аутсорса в Беларуси и Польше
По теме
«Потихонечку ходим по собесам». Как прошёл год у работников крупного аутсорса в Беларуси и Польше

Як складаўся рэйтынг

Для складання рэйтынгу ECOPSY правяла ў верасні-лістападзе мінулага года анкетнае апытанне 1208 ІТ-спецыялістаў. Усяго было даследавана 120 кампаній з колькасцю ІТ-спецыялістаў  большай за 50, якія наймаюць супрацоўнікаў у Беларусі («як адкрыта, так і скрытна»).

  • Большасць апытаных — мідлы (38%) і сеньёры (25%). 
  • Мужчыны — 71%, жанчыны — 29%.
  • 84% апытаных пражываюць у Мінску.
  • Больш за 50% апытаных — спецыялісты ва ўзросце 25-35 гадоў.
  • Большасць апытаных — распрацоўшчыкі (38%), тэсціроўшчыкі (17,6%), аналітыкі (15,1%).

Для складання першаснага лонг-ліста ўдзельнікаў выкарыстоўвалася інфармацыя з сайтаў кампаній, кар’ерных старонкі, Linkedin. Таксама вывучаліся вакансіі на rabota.by і інфармацыя пра кампаніі на devby.io. Акрамя таго, у складанні лонг-ліста ўдзельнічалі «запрошаныя эксперты, у тым ліку з ІТ».

Было выкарыстана 38 крытэраў ацэнкі, якія «былі адаптаваныя пад спецыфіку рынку РБ сумесна з экспертамі: HRD, менеджарамі па развіцці брэнда працадаўцы ды іншымі».

  1. На першым этапе рэспандэнтам прапаноўвалі выбраць з пададзеных лагатыпаў тыя кампаніі, якія яны знаюць. Так разлічвалася пазнавальнасць.
  2. Затым лагатыпы знаёмых кампаній траплялі на наступны этап. Рэспандэнту трэба было выбраць найлепшых і найгоршых на яго думку працадаўцаў (гэта магло быць на ўзроўні чутак і міфаў; працаваць у кампаніі, каб мець пра яе меркаванне, неабавязкова).
  3. Партрэт кампаніі. Рэспандэнтаў прасілі суаднесці выбраныя раней кампаніі з канкрэтнымі крытэрамі. Так высвятляліся асацыяцыі ІТ-спецыяліста з працадаўцамі.

У выніковы спіс патрапілі працадаўцы, якіх ацанілі ад 30 разоў (сума адзнак як пра «найлепшага» працадаўцу і як пра «найгоршага») — калі пра кампанію набралася менш за 30 адзнак, лічыцца, што ў яе пакуль не сфармаваны ІТ-брэнд працадаўцы. То-бок спецыялісты пакуль не могуць адказаць на пытанне, «ці добры гэта працадаўца, ці не», растлумачылі ў ECOPSY.

З гэтай жа прычыны ў выніковы рэйтынг не патрапілі кампаніі, якія закрылі найманне, не падаюць «прыкмет жыцця», а большасць былых супрацоўнікаў (якія былі «носьбітамі ведаў пра кампанію») з’ехала.

EPAM абышоў Google і Apple у рэйтынгу найлепшых месцаў для працы паводле версіі Glassdoor
EPAM абышоў Google і Apple у рэйтынгу найлепшых месцаў для працы паводле версіі Glassdoor
Па тэме
EPAM абышоў Google і Apple у рэйтынгу найлепшых месцаў для працы паводле версіі Glassdoor

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
1

Банально не поработали еще в рашкинских конторах достаточное время. Это если опрос был реальным))
Если же тупо купленый - смысла в нем никакого))
Ну и компания всю жизнь работала в поиске кадров для рашкинских заказчиков. Это её хлеб))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лютага 2025, 13:09

1

кхм з-пад каня

6

Особенно привлекательной выглядит перспектива отказа в ВНЖ или даже в получении визы. А ещё должны привлекать будущие отказы при поиске работы из-за работы в компаниях замазаных в политике (VK, Yandex)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лютага 2025, 13:28

-7

твоя методичка устарела

5

Поделись свежей. Своей.

0

и в чём он не прав?

-3

Беларусы очень любят работать на российского барина.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

то ли на пана, то ли на барина. Такова белорусская доля, к одному лицом, к другом ж-й...

0

не любят. Вопрос выживаемости стоит у многих просто... Последнюю возможность с PBH отрубили не белорусы.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

А где Роскомнадзор?

-1

Дев бай не может угомониться, пиля очередную дичь: уже на линке писали об этом мракобесии, когда опрашивали нынешних или недавно уволившись, либо с головы взяты цифры. При этом почти все перечисленные компании занимаются уродством: бесконечно болтающиеся одни и те же вакансии с 2022 года, давая отказы всем без разбору будь сразу, будь то после даже идеально пройденного собеса. Вы бы хотя бы об этом тоже писали, а так это получается лживая информация, молодцы

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
1

Тяжело воспринимать буквы написанные человеком, который не умеет читать. Не дальше первого абзаца, а вообще.

1

Выглядит как заказуха

Anonymous
Anonymous
-2

Ну а что, по стеку и тбанк и озон и другие вполне себе, зарплата сильно конкурентнее епама всегда была.
Если будут платить пару косарей, для РБ это вполне достаточно при наличии недвиги и недорогой аренде.
Единственный вопрос с привязкой к Руру, но лучше так, чем никак =)

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-3

Щитаю лучше на польский мясокомбинат пойти. На всю жизнь костей хватит.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
2

Кости можно около бедронки у бродячих собак отбить, это ладно. А с кавалеркой что делать, гуру?

tata_php
tata_php Senior PHP developer в Tech Travel
2

Edostavka.by - привлекательность 0% аахахха а что так?)

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-2

Y стойкий г@но бренд.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лютага 2025, 13:55