Рэкламная выручка Google не ўразіла аналітыкаў. Кампанія выдаткавала $2 млрд на звальненні

Нягледзячы на пазітыўную дынаміку, кампанія не змагла дасягнуць прагнозаў аналітыкаў па рэкламнай выручцы ў апошнім фінансавым квартале. Звальненні ў Google працягваюцца.

2 каментарыя

Сукупная выручка кампаніі вырасла на 13% да $86,31 мільярда, што ніжэй за чаканні аналітыкаў. Паводле прагнозаў экспертаў, рэкламная выручка Google мелася дасягнуць $65,94 мільярда, аднак фактычна не перавысіла $65,52 мільярда, хоць павялічылася за год на 11%. Чысты прыбытак вырас на 52% да $20,7 мільярда, норма аперацыйнага прыбытку вырасла з 24 да 27%. У выніку Alphabet не змагла ўтрымаць каціроўкі акцый, кошт каштоўных папер кампаніі панізіўся на 6%.

Выручка Youtube у чацвёртым квартале 2023 года вырасла да года на 15,5% да $9,2 мільярда, што ніжэй за чаканні рынку ($9,21 мільярда). Даходы ад рэкламы скараціліся амаль на 8%. Пры гэтым кампанія не вылучае даходаў ад падпіскі на Youtube TV і іншыя платныя сэрвісы ў асобную статыстыку. Гендырэктар Google Сундар Пічаі адзначыў, што падпісныя паслугі, у тым ліку Youtube Premium, Youtube Music і Youtube TV, прынеслі гадавы даход у памеры $15 мільярдаў.

Сэрвіс кароткіх відэаролікаў Youtube Shorts выкарыстоўваюць больш як 2 мільярды карыстальнікаў на месяц. У сярэднім карыстальнікі штодня праглядалі больш за 70 мільярдаў кароткіх відэа.

Воблачны сэрвіс Google Cloud павялічыў выручку на 25,7% да $9,2 мільярда. Пошукавы сэрвіс Google завяршыў квартал з выручкай $48,02 мільярда, што на 12,7% больш, ніж годам раней. Такім чынам, пошукавае падраздзяленне сфармавала больш за палову выручкі ўсёй кампаніі.

Кампанія працягвае рэструктураваць штат, на пачатку гэтага года было звольнена 100 чалавек. Летась звальненні закранулі 12 000 супрацоўнікаў. Цяпер у Alphabet працуюць 182 502 супрацоўнікі, што на 4,1% менш, ніж летась. Кампанія выдаткавала за год $2,1 мільярда на выходныя дапамогі супрацоўнікам і звязаныя з імі выплаты.

Google паказала генератар відэа паводле тэкставага апісання Lumiere
Па тэме
Google паказала генератар відэа паводле тэкставага апісання Lumiere
Google абвінаваціў расійскія спецслужбы ў арганізацыі кібератак
Па тэме
Google абвінаваціў расійскія спецслужбы ў арганізацыі кібератак
Ученые выяснили, почему качество поиска Google сильно ухудшилось
По теме
Ученые выяснили, почему качество поиска Google сильно ухудшилось

Читать на dev.by