Рэкруцёрка стварыла базу даных рускамоўных кандыдатаў з усяго свету. Там не толькі айцішнікі

Дадаліся ўжо 1400+ чалавек.

2 каментарыя

Рэкруцёрка з Ерэвана Людміла Табултак, якая ў лінкедзіне называецца супрацоўніцай у TraceAir Technologies, вядзе базу даных суіскальнікаў пад назвай Russian speaking candidates from over the world. Зацікаўленыя самі дадаюць інфармацыю пра сябе ў спецыяльную форму. Сабраным датасэтам Людміла абяцае падзяліцца з усімі эйчарамі, якіх толькі знойдзе.

Звесткі, якія спачатку збіраліся ў форме таблічкі, рэкруцёрка заліла ў Notion, і цяпер у базе можна ўключыць фільтрацыю па лакацыі, вопыту, пасадзе, ключавых словах накшталт «remote» або «work permit».

Цяпер у спісе 1400+ кандыдатаў з розных краін і галін. Акрамя ўласна ІТ-галіны, у рубрыкатары ёсць маркетынг, медыцына, фармацэўтыка, фінансы, адукацыя, юрыспрудэнцыя і інш. 

У ІТ-раздзеле мы налічылі каля 40 суіскальнікаў з Беларусі. У цэлым жа геаграфія кандыдатаў самая шырокая — ад Аргенціны да Узбекістана. Іх аб’ядноўвае веданне рускай і англійскай моў.

Рэкруцёрам з Беларусі ідэя, здаецца, зайшла. Яны просяць больш краін і галін.


Читать на dev.by