Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Футбольны сімулятар UFL выйшаў у рэліз. Яго распрацоўвае студыя з беларускімі каранямі

Кіпрская Студыя Strikerz Inc паказала футбольны сімулятар UFL.

Пакінуць каментарый

Кіпрская Студыя Strikerz Inc паказала футбольны сімулятар UFL.

Праект ужо даступны на прыстаўках PS5 і Xbox Series, рэліз на ПК адбудзецца ў 2025 годзе. У сімулятары можна выбраць для гульні адную з дзесяці моў, уключаючы беларускую. 

Першапачаткова запуск UFL планаваўся на 12 верасня. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, у адкрытым бэта-тэсціраванні гульні ўзяло ўдзел больш за 2 мільёны гульцоў, і менавіта іх водгукі сталі прычынай затрымкі выхаду. Аўтары адклалі рэліз, каб выправіць заўвагі гульцоў.

UFL — бясплатны футбольны сімулятар. Яго распрацоўшчык — студыя Strikerz, міжнародны гульнявы брэнд, заснаваны ў 2016 годзе ў партнёрстве з беларускай гейм-студыяй Vizor Games. 

Бясплатны футбольны сімулятар UFL сузаснавальнік Vizor Games Сяргей Бруй зацізерыў яшчэ летам 2021 года, а распрацоўка ў рэжыме цішыні доўжыцца і таго даўжэй — ад 2016 года. 

У студзені 2022 года з’явіўся першы геймплэйны ролік гульні. У ім прысутнічаюць віртуальныя двайнікі зорак футбола, у тым ліку будучы інвестар Крышціяну Раналду. 

Пры канцы мінулага года Крышціяну Раналду далучыўся да інвестраўнда на $40 млн долараў у футбольны стымулятар. Паведамлялася, што ягоны ўдзел выходзіць за рамкі фінансавага забавязання. Дзякуючы сваёй папулярнасці (614 млн падпісчыкаў у Instagram) футбаліст будзе актыўна ўдзельнічаць у развіцці відэагульні.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.