Як айцішнікі рэлакуюць катоў, свінак, мурашак, слімакоў (і каня)
«Забраць нельга пакінуць» — калі гаворка вядзецца пра рэлакацыю і ўлюбёных гадаванцаў, усе па-рознаму расстаўляюць знакі прыпынку. Сабралі некалькі гісторый, як нашыя чытачы пераязджалі з канём, з хамячком, з марскімі свінкамі ды з іншымі жывёламі.
А ці з вамі вашыя гадаванцы, ці прыйшлося пакінуць іх на догляд блізкіх — пішыце ў каментарах.
«Забраць нельга пакінуць» — калі гаворка вядзецца пра рэлакацыю і ўлюбёных гадаванцаў, усе па-рознаму расстаўляюць знакі прыпынку. Сабралі некалькі гісторый, як нашыя чытачы пераязджалі з канём, з хамячком, з марскімі свінкамі ды з іншымі жывёламі.
А ці з вамі вашыя гадаванцы, ці прыйшлося пакінуць іх на догляд блізкіх — пішыце ў каментарах.
«У крайнім выпадку выпусціў бы мурашак пад дрэва на мяжы»
— Перавозіў ферму з мурашкамі. З дакументаў была толькі ксеракопія сертыфіката ад прадаўца. Але я вырашыў не паказваць яе на мяжы, а мурашак схаваў пад куртку на сядзенні.
Машына была поўная рэчаў, але ніхто нічога не даставаў — памацалі, па куртцы папляскалі, на ферму ўвагі не звярнулі. Так я і паехаў, хоць і вельмі перажываў у той момант.
Што было б, калі б ферму выявілі, — я паказаў бы сертыфікат, паразмаўляў бы. Я шукаў падобныя кейсы ў інтэрнэце — усе яны былі ўдалымі. А ў крайнім выпадку я выпусціў бы мурашак пад якое-небудзь дрэва на мяжы. Яны ў мяне звычайныя — не жняцы.
Тым не менш, пераезд прайшоў удала, хоць прайшоў ужо год — ферма дагэтуль жыве.
«З коткай і сабакам у адной машыне — і без стрэсу»
— Пераязджаў з жонкай, двума дзецьмі, коткай і сабакам у адной машыне — і, галоўнае, без стрэсу. Раскажу як.
Мы дамовіліся, што мусім пераехаць за адзін раз. Значыць усё, што бярэм з сабой, мусіла змясціцца ў машыну. Спецыяльна для пераезду купілі куфар на дах, ён падвойвае агульны аб’ём багажніка. Але рэчы ўсё роўна імкнуліся заняць усе даступныя месцы. Дамовіліся, што возьмем толькі тое, што будзем насіць у гэтым сезоне, максімум па 2-3 прадметы кожнага наймення, і выдзелілі невялікі бюджэт на выпадак куплі чагосьці неабходнага, што забудземся ўзяць.
Пасля віз самыя «доўгія» задачы — падрыхтоўка дакументаў жывёлам. Прышчэпкі, чыпы, пашпарты — усё рабілі ў раённых клініках, бо ў Мінску былі чэргі па некалькі гадзін. Нягледзячы на тое, што прапіска ў нас мінская, усё атрымалася — мы сказалі, што жывем за горадам, і больш пытанняў да нас не было.
Усе дакументы склалі ў асобную тэчку, каб яна была пад рукой: не ведаеш, што можа спатрэбіцца.
Пра тое, як падрыхтавацца да пераезду ў Польшчу з жывёламі — сабакамі, катамі або тхарамі, мы пісалі ў падрабязным гідзе. Для перасячэння мяжы неабходныя:
міжнародны пашпарт вызначанага ўзору;
чып і прышчэпкі, зробленыя пасля чыпіравання і ўпісаныя ў пашпарт;
сертыфікат, зроблены на падставе пашпарта ўладальніка, ветпашпарта, сканавання чыпа і агляду жывёлы.
Пашпарт запаўняецца на рускай і англійскай мовах (праз слэш), можна самастойна і без фота гадаванца. Галоўнае — наяўнасць нумара пашпарта, штрых-кода з нумарам чыпа і чатырох пячатак: 1. на ўнутранай вокладцы альбо першай старонцы; 2: там, дзе чып; 3. прышчэпкі; 4. агляд лекара + неабавязковая пячатка аб стэрылізацыі.
Сертыфікат міжнароднага ўзору робіцца толькі ў дзяржаўнай ветстанцыі па месцы прапіскі ўладальніка, запаўняецца на англійскай, польскай і рускай мовах. Узор ідэальнага сертыфіката тут.
Каб выключыць перапродаж, на польскай мытні (пункт пропуску Баброўнікі) за гадаванца, асабліва маладога і пародзістага, могуць запатрабаваць заклад. Ацэнка кошту адбываецца на падставе аб’яў аб продажы аналагічных жывёл у інтэрнэце. На пункце пропуску Цярэспаль закладу не спаганяюць. Пры выездзе з гадаванцам з Польшчы заклад можна вярнуць.
Пры выездзе ў Польшчу з Беларусі рабіць тэст на цітры шаленства не трэба, праз Грузію або Украіну — абавязкова (важна: на гэты момант з тэрыторыі Украіны можна ўвесці жывёлу без дакументаў).
Пры перавозцы жывёлы ў Польшчу на аўтобусе перад купляй білета ўдакладняйце, ці возьмуць вас з гадаванцам на рэйс, і прыгатуйцеся аплаціць двайны тарыф. На дадзены момант ёсць лаяльныя перавозчыкі: Інтэркарс, Мінсктранс, Візіт тур.
Каб вашага гадаванца правёз праз мяжу іншы чалавек, трэба запісаць яго другім уладальнікам у пашпарт і зрабіць сертыфікат на яго імя. Выбірайце толькі правераных пасярэднікаў, якія не выкінуць вашага катка на мяжы ў выпадку праблем з сертыфікатам.
Ад 01.01.2022 раённыя ветэрынарныя станцыі папярэдне паведамляюць польскую ветэрынарную службу пра ўвоз жывёлы з Беларусі.
«Перавезці каня кожны раз даражэй, ніж каштуе сам конь»
— Двойчы пераязджала з канём. А дакладней мы пераязджалі ўчатырох — я, сын-шасцігодка, сабака алабай і конь: яшчэ да вайны — з Кіева (я ўкраінка) у Піцер, а пасля — з Піцера ў Тбілісі.
Што можна сказаць пра такі пераезд: гэта доўга, дорага (кожны раз гэта даражэй, ніж каштуе сам конь — суму называць не хачу), складана і эмацыйна затратна. Я цалкам аддавала перавозку каня на аўтсорс, у тым ліку афармленне дакументаў, бо там шмат нюансаў.
На ўсе падрыхтоўкі абодва разы сыходзіў месяц. За гэты час кампанія афармляе дакументы, у тым ліку ветэрынарныя — а гэта ўзяць кроў, атрымаць аналізы і г. д.; складае маршрут з адстоямі і адпачынкам (у ідэале конь мусіць адпачываць кожныя 400 км, бо ў дарозе многія з іх не ядуць). У залежнасці ад даўжыні маршруту канявозы могуць спыняцца на некалькі дзён. Яшчэ кампанія ўлічвае каранцін на месцы і праходжанне мяжы: правяраецца не толькі конь (якога трэба задэклараваць — ён выступае як «тавар»), але і сам транспарт.
Ёсць кампаніі, якія займаюцца перавозкай спартыўных коней на спаборніцтвы. Гэта крыху прасцей і танней, патрэбны іншы набор дакументаў (афармляецца часовы выезд жывёл), плюс наймаецца вялікі канявоз — і ў такім выпадку выдаткі разбіваюцца па колькасці галоў.
Мой конь у Піцер ехаў на канявозе, а ў Тбілісі — на батмане. Сабака падарожнічала з намі на машыне. Мы яе чыпіравалі і зрабілі пашпарт і свежы сертыфікат на перавозку.
Тут, у Тбілісі, сабака жыве з намі, а конь — у гадзіне язды ад горада на стайні. Я езджу да яго 2 разы на тыдзень. Месяц пастою каня абыходзіцца мне ў 900 лары (каля 340 долараў).
«Другі раз мы з марскімі свінкамі прайшлі мяжу паспяхова»
— У мяне дзве марскія свінкі. Хоць і ёсць, на каго іх пакінуць у Беларусі, але рука не павярнулася гэтага зрабіць — забраў з сабой у Польшчу.
Спачатку мне здавалася, што рэлакаваць марскіх свінак проста — гэта ж не сабака і кот. Але не. Неабходна было зрабіць ім міжнародны пашпарт і, на жаданне, чыпіраваць (вельмі раю гэта зрабіць!), ніякіх прышчэпак і аналізаў не трэба.
Не абышлося без прыгод: сертыфікат здароўя на экспарт грызуноў я атрымліваў у дзяржветклініцы за дзень да выезду і наслухаўся: «У нас няма бланкаў», «Мы такім ніколі не займаліся…» Праз гадзіну ўгавораў ветклініка звязалася з кімсьці ў Мінску — і сертыфікат зрабілі.
І вось я на мяжы, і на польскім баку высвятляецца, што патрэбны яшчэ дазвол ад польскага ветэрынара. Мы дружна паехалі назад. Свінак прыйшлося пакінуць у сябра.
Што цікава: у Польшчу я заехаў па «зялёным» калідоры, а назад прыйшлося праз «чырвоны» вяртацца (не пашанцавала). Каб завезці свінак у Беларусь, трэба адмысловы дазвол, бо яны лічацца лабараторнымі жывёламі, — у мяне ж такога не было. А калі ветэрынарка на мяжы даведалася, што я яшчэ і не дэклараваў іх пры выездзе, яна ледзь скандал не закаціла.
Я зрабіў ксеракопію заявы для ўвозу жывёл у Беларусь. А яшчэ ветэрынарка падказала сайт, дзе можна знайсці інфармацыю.
Такім чынам, дазвол атрымліваюць у Варшаўскай ветэрынарнай інспекцыі (на сайце пазначаны адрас і нумар рахунку, куды плаціць мыта). Я адпраўляў ліст з Варшавы і чакаў адказу месяц. Гэта форма для запаўнення.
У дазволе пазначаныя пункты, якія неабходна выканаць:
узяць сертыфікат здароўя: хоць там і пазначана, што сертыфікат дзейнічае 10 дзён, яго раяць браць максімум за два дні;
атрымаць пацверджанне, што ў краіне не было эпідэміі;
гарантаваць, што жывёла будзе перавозіцца ў добрых умовах.
Але ўсё гэта было пазначана ў мяне ў сертыфікаце, таму дадаткова ніякіх іншых дакументаў я не рабіў. Другі раз мы са свінкамі прайшлі мяжу паспяхова.
— Перавозіў у Польшчу хамяка. Вось што мне спатрэбілася:
дазвол галоўнага ветэрынарнага доктара Польшчы. Каштуе ён 100 злотых. Я адаслаў ліст з аплатай і інфармацыяй, калі і праз які памежны пераход паеду. Дату паездкі пазначыў у выглядзе прамежку ў 2 або 3 тыдня. Дазвол меўся прыйсці на мой польскі адрас — у адказ, але, відаць, ён згубіўся на пошце. Прыйшлося ехаць прасіць копію.
пашпарт у ветэрынара з Беларусі і даведку, што ў рэгіёне няма эпідэмій. Чып не патрэбны. Супрацоўніца ветстанцыі Савецкага раёна Мінска рабіла гэта ўпершыню, але патэлефанавала кудысьці, з кімсьці параілася — і дала рады, хоць і няхутка. Плюс яны адразу выслалі нейкі дакумент на беларускую мяжу, што я вязу хамяка. Каштавала гэта менш за 10 рублёў.
На беларускай мяжы ніякіх пытанняў да мяне не ўзнікла, але мытнікі былі вельмі здзіўленыя. На польскай праверылі ўсе паперы, пыталіся дазволу ад польскага галоўнага ветэрынарнага доктара — відавочна, што без яго дакладна не прапусцілі б.
Калі я расказаў пра квэст з дазволамі-сертыфікатамі-даведкамі знаёмым, як мінімум двое з іх вырашылі, што прасцей правезці хамяка «ў кішэні».
«Слімака маглі б убачыць пры аглядзе рэчаў на мяжы»
З’язджала з Беларусі зімой 2021 года, гадаванца — слімака-ахаціну — з сабой не ўзяла. На той момант яму было каля года: ён ужо быў велізарным (ахаціны вырастаюць да 25 см. — заўв. рэд.) — проста ў кішэню не пакладзеш.
Ахаціны жывуць у тропіках, нізкія тэмпературы для іх небяспечныя, таму ў сумцы перавозіць гадаванца няможна — ён мог бы загінуць. Была думка пакласці грэлку. Але яшчэ праблема: слімака маглі б убачыць пры аглядзе рэчаў на мяжы. І ў такім выпадку я вымушаная была б вярнуцца дадому.
Я спрабавала даведацца, як правозіць ахаціну праз мяжу. Тэлефанавала ў памежную службу, ветэрынарам, у нейкія яшчэ інстанцыі — ніхто нічога не ведае. Вырашыла не рызыкаваць — пакінула гадаванца ў Беларусі. За ім даглядаюць, любяць яго. Цяпер ён знаходзіцца ў спячцы. Спадзяюся, калі прачнецца, я знайду спосаб рэлакаваць яго з Беларусі.
Дакументаў на слімака ў мяне, на жаль, няма — ён дастаўся мне ад знаёмых, а тыя ўзялі ахаціну яшчэ малым у нейкіх сваіх знаёмых, у іх распладзілася шмат слімачанят. Так што мой гадаванец без «радаводу», я нават дакладна не ведаю, да якога ён віду належыць.
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
Все просто. Паспорт Ес сделайте и далее как ниже написано. Порядок такой д.б :Чип, вакцинация, осмотр.
💡 если вы едете Польша>>Беларусь с питомцем, то должна быть действующая вакцинация от бешенства, комплексная прививка Dhppi + lepto (для собак), или от панлейкопении (для кошек), и осмотр перед выездом 🌴
⛔ Сертификат для обратного въезда в ЕС делать не нужно, если у Вас паспорт ЕС⛔
💡Ввоз питомцев в РБ только через 🟥 коридор с заполнением ввозной декларации 🟥
Читайте по ссылке https://petstopoland.blogspot.com/2022/10/blog-post_93.html?m=1
Чуть не забыл...после первой прививки от бешенства - карантин 21день
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 лютага 2023, 11:20
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Фу [censored П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Авторам статьи, спасибо,что упомянули классный чат Pets to Poland. Там куча инфы 👍 Смотрел там инфу, когда котиков своих перевозил
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 лютага 2023, 18:12
можете рассказать, как сделать наоборот - купить и официально ввезти животное?
Купить в ЕС?
да, именно так
Все просто. Паспорт Ес сделайте и далее как ниже написано. Порядок такой д.б :Чип, вакцинация, осмотр.
💡 если вы едете Польша>>Беларусь с питомцем, то должна быть действующая вакцинация от бешенства, комплексная прививка Dhppi + lepto (для собак), или от панлейкопении (для кошек), и осмотр перед выездом 🌴
⛔ Сертификат для обратного въезда в ЕС делать не нужно, если у Вас паспорт ЕС⛔
💡Ввоз питомцев в РБ только через 🟥 коридор с заполнением ввозной декларации 🟥
Читайте по ссылке https://petstopoland.blogspot.com/2022/10/blog-post_93.html?m=1
Чуть не забыл...после первой прививки от бешенства - карантин 21день
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 лютага 2023, 11:20
наверное не подходит. Животное - мелкая рептилия.
И возможно ли заказать почтой и провезти как-то через нашу границу?
Нужно писать в ветеринарную службу рб и скорее всего брать разрешение