Апублікаваныя рэндары iPhone 15 Ultra — паводле даных інсайдараў
Ілюстратар Саад Ісмаіл паказаў змены, якія чакаюцца ў новым флагмане iPhone 15 Ultra, раней агучаныя інсайдарамі.
На відарысах можна заўважыць ключавыя змены — гэта выгнутыя крайкі па баках корпуса, падвойная франтальная камера і раздым USB-C. Корпус 6,7-цалёвага iPhone нагадвае дызайн корпуса iPhone 5 °C, які быў выпушчаны ў 2013 годзе. Цяперашні дызайн з плоскімі гранямі з’явіўся з выхадам лінейкі iPhone 12 у 2020 годзе.
Паводле даных інсайдараў, Apple плануе паказаць смартфон у больш трывалым тытанавым корпусе. Адзначаецца, што з новым корпусам мадэлі стануць значна лягчэйшымі за актуальныя мадэлі Pro Max. Таксама ёсць інфармацыя пра перыскопны тэлеаб’ектыў, які можа зрабіць аптычны зум больш якасным.
Маск і Кук сустрэліся ў штаб-кватэры Apple. Twitter не выдаляць з App Store
Маск і Кук сустрэліся ў штаб-кватэры Apple. Twitter не выдаляць з App Store
Apple абрала найлепшыя праграмы і гульні 2022 года
Apple абрала найлепшыя праграмы і гульні 2022 года
Apple закупіць для iPhone 15 найноўшыя датчыкі выявы Sony
Apple закупіць для iPhone 15 найноўшыя датчыкі выявы Sony
Читать на dev.by