Заробкі рванулі ў космас, але радасці няма. Жанчыны даганяюць. Вялікі рэсёрч — грошы

ІТ-індустрыя пасля нырка ў бездань рэлакацыі стала месцам цікавых парадоксаў у статыстычных значэннях. 

12 каментарыяў

Напрыклад, такіх: з аднаго боку, рэзка знізілася ўпэўненасць у сваёй прафесійнай будучыні, упала цікавасць да змены працоўнага месца, а ўзровень беспрацоўя пачаў фіксаваць прыкметныя значэнні. У процівагу — рэзкі скачок заробкаў у нета-выражэнні. 

Працэсы, агульныя ў 2021–2022 гадах для нацыянальнага ІТ па абодва бакі мяжы, сталі канчаткова вызначацца рэлакацыйнай большасцю. Кантраст трэндаў толькі павялічыўся ў 2023 годзе. 

Галоўнае

  • Медыянны заробак распрацоўшчыка вырас на 27%
  • 42,5% айцішнікаў пры гэтым лічаць, што ім недаплачваюць 
  • Зарплаты Lead QA жанчын абагналі мужчынскія
  • 26,7% рэлакаваных маюць нестаноўчы баланс даходаў і выдаткаў 

Рост заробкаў па ўсіх кварцілях, але ці дастатковы ён у выніку?

Папулярныя рэлакейт-споты часта маюць больш затратныя для работніка падатковыя рэжымы. Гэта непазбежна адбілася на росце выдаткаў наймальнікаў як мінімум на брута-заробкі.

Але да гэтых выдаткаў кампаніі дадаюцца і іншыя: нета-заробкі таксама даводзіцца падцягваць да кошту жыцця і ўзроўню лакальных заробкаў.  Вывозячы праект або прадукт, трэба разумець, што калі давезці толькі самых непатрабавальных, то перспектывы захавання тэмпаў, напрацовак і самога праекта будуць пад пытаннем.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Другі год запар мы фіксуем значны рост заробкаў па ўсіх ІТ-спецыяльнасцях — як па медыяне, так і ніжнім і верхнім кварцілях. І гэта не проста некалькі адсоткаў для аматараў статыстыкі, а па 20-30% у большасці выпадкаў. Медыяна распрацоўшчыка як найбольш распаўсюджанага кадра дадала 27%. 

Лагічна выказаць здагадку, што ўнёсак у такія фенаменальныя тэмпы росту ўнесла чарговая партыя новапрыбылых, многія з якіх атрымалі прыбаўку да беларускіх значэнняў.

Але не ўсё бясхмарна ў гэтай карціне. Не варта забываць, што самі значэнні заробкаў — з улікам кошту жыцця ў «дарагіх» краінах — не часта могуць гарантаваць захаванне звыклага ўзроўню жыцця нават спецыялістам высокага ўзроўню. 

Гэта тычыцца і ўзроўню карэляцыі беларускіх заробкаў з заходнімі. Да напрацоўкі лакальнага CV можна сутыкнуцца з меншай цікавасцю да вашай персоны і дысконтам на вашыя паслугі. Для спецыялістаў з невялікім узроўнем досведу — нават не дысконтам, а высокай сцяной. Пры хард-скілах на ўзроўні мідла з невялікім досведам, натуральныя софт-скілы вашых лакальных канкурэнтаў будуць лёгка адпраўляць вашае рэзюмэ ў тэчку «дзякуй за вашую цікавасць». 

У сваю асобную пастку трапляе і менеджмент усіх звёнаў з беларускім досведам, не заўсёды цікавым для замежнага наймальніка. 

Агульная праблема для ўсіх проста цяпер — за мяжой у цяперашніх умовах беларускія кампаніі знізілі сваю актыўнасць глабальна. Лёгкі шлях — перамяшчацца паміж імі, толькі ўжо па варшаўскіх офісах — больш не варыянт. 

Таму можна зрабіць асцярожны прагноз, што такіх тэмпаў росту зп мы не ўбачым ужо літаральна налета. 

Мужчыны падпіраюць столі, жанчыны наганяюць

Раней мы год за годам адзначалі, што ў жанчын часта ў сярэднім менш досведу, чым у мужчын, у тым ліку і на пазіцыях аднаго ўзроўню. Адпаведна, і медыяны заробкаў былі ніжэйшыя, чым у мужчын.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Цяпер сітуацыя істотна змянілася. У самых распаўсюджаных прафесіях — распрацоўка, тэсціраванне — разбежка ў заробках у мужчын і жанчын мінімальная нават на ўзроўнях Senior і Lead (у літдтэстараў сітуацыя нават перавярнулася).

Скараціліся інтэрвалы і ў менеджарскіх пазіцыях, хоць і не так паказальна, але гэта ўжо не чыста жаночы ніжні кварціль. 

Акрамя фактару «натуральнага працэсу» гэта можа значыць, што яшчэ і мужчыны ў цяперашніх умовах уперліся ў пэўную столь і гэта дазволіла іх аператыўна нагнаць. 

Тэхналогіі і грошы

Як бы асноўныя тэхналогіі ні мяняліся месцамі ў рэйтынгах, зарплаты распрацоўшчыкаў таго ці іншага профілю знаходзяцца прыкладна на адным узроўні. Дыяпазон ваганняў не перавышае 20%. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Калі не браць у разлік джуніяраў, якія практычна не ўдзельнічаюць у гульні, то асноўныя катэгорыі Middle, Senior, Lead зрабілі сінхронны крок наперад, павялічыўшы медыянныя заробкі на 20-30%.

Але адная рэч адносныя працэнты росту, а другая — абсалютныя значэнні. У выніку за кошт вышэйшай базы росту разрыў паміж мідламі і больш дасведчанымі спецыялістамі прыкметна павялічыўся, у некаторых выпадках 2Х. 

Не раз паўтаралася, што рэлакацыя — гэта доля ў першую чаргу Senior і вышэйшых, найбольш запатрабаваных заказчыкамі і менеджментам, а мідлы ў ёй сустракаюцца хутчэй «за кампанію», калі мігруе ўся каманда. 500$ прыросту зп — не такі ўжо матыў для пераезду з улікам розніцы ў выдатках.

Хацелася большага ці хаця б як ва ўсіх

Пры такім магутным росце заробкаў, за апошнія тры гады доля незадаволеных матэрыяльнай ацэнкай сваёй працы вырасла амаль на 10% і дасягнула адзнакі ў 42,2%. 

Да больш-менш пастаяннага ліку незадаволеных дадаюцца і тыя, хто лічыць, што іх рэлакацыя мелася быць забяспечаная лепшымі кантрактамі.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Тым не менш толькі чвэрць апытаных цікавіцца вакансіямі хоць бы ў пасіўным плане. Астатнія лічаць за лепшае праяўляць незадаволенасць у рамках курылак: часы не тыя, працоўнага месца не хацелася б губляць.  

Як звычайна, менш за ўсё незадаволеных сярод Lead.

Праектныя менеджары ўвогуле, у адрозненне ад астатніх, усё часцей думаюць, што іх заробак цалкам акей. 

Запаволенне персанальнага прагрэсу па заробках. У большасці ён ужо неўзабаве будзе на стопе

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Дынаміка змяненняў заробкаў ілюструе рывок па іх за апошнія тры гады ў абсалютных значэннях. Але рывок пры гэтым хутка сыходзіць на нішто, усё больш рэспандэнтаў заяўляе, што змяненняў у сваіх разліковых мэйлах не ўбачылі. Такіх стала за год адразу на 10% больш.  

Рэлакацыйныя павышэнні будуць усё радзейшымі па меры спаду хвалі міграцыі. А яшчэ на Захадзе звычайна не прынятыя перагляды на звыклыя беларусам двухзначныя % штогод. Нават з улікам разгулу інфляцыі ў Еўропе. 

Як звычайна, лепш за ўсіх у зарплаце дадавалі джуніяры і мідлы з невялікім досведам. За першых можна парадавацца, што яны не вымерлі і растуць, а за другіх кажа нізкая база. 

20% ад заробку Lead — гэта іншыя парадкі, істотныя змены заробкаў у іх адбываюцца ўдвая радзей.  

Тры чвэрці ў плюсе па расходах, але ашчаджанні ў большасці практычна не растуць

Па-ранейшаму тры чвэрці беларускіх айцішнікаў у плюсе. Зразумела, гэта хутчэй паказчык фінансавай пісьменнасці, зводзіць баланс у плюс можна аднолькава і па акцыях у дыскаўнтарах, і па біржавых. 

 

Цікава, што сярод тых, хто за мяжой зводзіць баланс у станоўчы бок, гэта значэнне зменшылася адразу на 5%. За кошт тых, хто выходзіць у нуль.

Відаць, для прыкметнай часткі рэлакаваных усё ж стала навіной з’яўленне нейкіх дадатковых трат, якія не дазваляюць адкладаць.

Значэнні актыўных інвестараў і ўладальнікаў крыптавалют амаль ідэальна супадаюць. Мабыць, менавіта гэты інструмент для інвеставання пакуль найбольш папулярны сярод беларускіх айцішнікаў незалежна ад лакацыі. Зразумела, што перакрыцце не поўнае, але час шырокага асваення нейкіх традыцыйных інструментаў, распаўсюджаных у ЕС або ЗША, пакуль яшчэ не прыйшоў.

Колькасць карыстальнікаў дэпазітаў застаецца таксама стабільнай. Хутчэй за ўсё, яны ў Беларусі, дзе працэнтныя стаўкі па дэпазітах маюць сэнс. 

Уладальнікаў апцыёнаў столькі ж, колькі і ў 2022. 

Ашчаджанні да 10% ад гадавога даходу, па сутнасці, не ўплываюць на бягучы памер падушкі бяспекі. Гэта хутчэй зарэзерваваныя грошы на нейкія буйныя выдаткі ў найбліжэйшай будучыні. Рэальна прыкметныя назапашванні, якія дазваляюць правесці больш-менш істотны тэрмін без працы і нарошчваць падушку далей без яе рэгулярнага трыбушэння, пачынаюцца, калі ёсць магчымасць захоўваць 20-30% ад сумы даходу. 

Усяго

Пры рэлакацыі ў большасці беларускіх айцішнікаў выраслі і нета заробкі — але, на іх думку, гэтага часта недастаткова для новага ўзроўню выдаткаў.

Па асноўных спецыяльнасцях набліжаецца столь заробкаў, прабіць якую можна з выхадам на заходні рынак працы. Але выглядае гэтая задача для большасці пакуль занадта складана, так што нешматлікія вырашаюцца нават на пасіўны пошук новай працы.

Колькі айцішнікаў усё яшчэ плануюць пераезд? Планы, транспарт і жытло — вялікі рэсёрч
Па тэме
Колькі айцішнікаў усё яшчэ плануюць пераезд? Планы, транспарт і жытло — вялікі рэсёрч
Айцішнікі ў стрэсе. Топы таксама. Як крызіс змяніў настроі — вялікі рэсёрч
Па тэме
Айцішнікі ў стрэсе. Топы таксама. Як крызіс змяніў настроі — вялікі рэсёрч
Гульні ўсё, прыйдзецца назад у сумны фінтэх? Вялікі рэсёрч — тэхналогіі
Па тэме
Гульні ўсё, прыйдзецца назад у сумны фінтэх? Вялікі рэсёрч — тэхналогіі
Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой
Па тэме
Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой
«Палітычных» менш, сеньёраў — таксама. Як змяніўся рэлакант за тры гады
Па тэме
«Палітычных» менш, сеньёраў — таксама. Як змяніўся рэлакант за тры гады

Читать на dev.by