Reuters: ЕС збіраецца выставіць Meta абвінавачанні ў парушэнні канкурэнцыі
Антыманапольныя органы ЕС рыхтуюць абвінавачанні супраць Facebook у парушэнні канкурэнцыі.
Антыманапольныя органы ЕС рыхтуюць абвінавачанні супраць Facebook у парушэнні канкурэнцыі.
Антыманапольныя органы ЕС рыхтуюць абвінавачанні супраць Facebook у парушэнні канкурэнцыі.
Уладальніка сацсеткі абвінавачваюць у злоўжываннях на рэкламнай платформе Facebook Marketplace. У прыватнасці гаворка вядзецца пра тое, як сацсетка магла выкарыстоўваць атрыманыя ад рэкламадаўцаў даныя для атрымання перавагі над сэрвісамі-канкурэнтамі.
Рэгулятары ЕС апошнімі тыднямі звярнуліся да канкурэнтаў Facebook з заклікам падаць Еўракамісіі доказы злоўжыванняў, каб высветліць, у чым менавіта заключаюцца парушэнні з боку Facebook Marketplace.
Чакаецца, што зварот ЕС да Facebook будзе накіраваны да канца гэтага года і стане завяршэннем праверкі дзейнасці рэкламнага сэрвісу, якая доўжыцца ад лета 2021 года. Meta хочуць прыцягнуць да адказнасці за злоўжыванне дамінантным становішчам. Супраць яе таксама вядзецца расследаванне па аналагічных абвінавачваннях у Вялікабрытаніі.
Еўракамісія мае права накладаць штрафы да 10% ад сусветнага абароту кампаніі за парушэнні антыманапольнага заканадаўства. Facebook Marketplace быў запушчаны ў 2016 годзе і выкарыстоўваецца ў 70 краінах для куплі і продажу тавараў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.