Vice: Meta рызыкуе страціць манаполію і вылецець са спісу бігтэху
Кампанія губляе некалі дамінуючую манаполію і рызыкуе выбыць з групы сусветных тэхналагічных лідараў.
Кампанія губляе некалі дамінуючую манаполію і рызыкуе выбыць з групы сусветных тэхналагічных лідараў.
Кампанія губляе некалі дамінуючую манаполію і рызыкуе выбыць з групы сусветных тэхналагічных лідараў.
На думку журналістаў Vice, канкурэнцыя, пралікі і праверкі органаў рэгуляцыі практычна знішчылі планы кампаніі па дыверсіфікацыі бізнэсу і ўключэнні лічбавага свету ў сваю платформу. Прычынай заняпаду журналісты назвалі «шматгадовае безгаспадарчае кіраванне і няздольнасць да інавацый, спальванне грошай у пагоні за метасусветам (які, відаць, нікому не патрэбны), а таксама ўразлівая бізнэс-мадэль і з’яўленне канкурэнтаў накшталт TikTok».
Раней Meta апублікавала фінансавую справаздачу за трэці квартал 2022 года. Паказчыкі выйшлі трывожнымі: крыху больш чым за год кампанія страціла $800 мільярдаў рынкавай капіталізацыі, ільвіная доля прыйшлася на апошнія восем месяцаў. Праз гэта Meta знаходзіцца ніжэй за ўзровень рынкавай капіталізацыі самых буйных кампаній бігтэху.
Адная з галоўных праблем кампаніі — страта грошай праз змену курсу на стварэнне метасусвету. Падраздзяленне Reality Labs выдаткавала $4,5 мільярды ў 2019 годзе, $6,62 мільярда ў 2020 годзе і $10,19 мільярда ў 2021 годзе. Усяго было выдаткавана больш як $21 мільярд. Галоўны фінансавы дырэктар Дэвід Вехнер паведаміў супрацоўнікам у лютым, што сёлета аперацыйныя страты Meta «значна павялічацца». У выніку аперацыйныя страты Reality Labs перавысілі $31 мільярд.
«Апантанасць Цукерберга метасусветам — гэта адная вялікая праблема, але ёсць і фундаментальныя праблемы, звязаныя з асноўным бізнэсам кампаніі, якія кажуць пра тое, што Meta не зможа без асаблівых намаганняў падтрымліваць фабрыкі па друку грошай (Facebook і Instagram), і нават ёсць падставы турбавацца пра будучыню WhatsApp як самага папулярнага ў свеце месенджара», — сказана ў публікацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.