Reuters: ЕС выключыць сузаснавальніка «Яндэкса» з санкцыйнага спіса 15 сакавіка

Краіны ЕС дамовіліся не працягваць санкцый супраць сузаснавальніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа і яшчэ дзвюх персон, імёны якіх не ўдакладняюцца. Пра гэта паведамілі дасведчаныя крыніцы Reuters.

Пакінуць каментарый

ЕС пераглядае санкцыйны спіс раз на паўгода. Апошні раз гэта адбывалася ў мінулым верасні: тады санкцыі сярод іншых знялі з былога кіраўніка Ozon Аляксандра Шульгіна. Тэрмін цяперашніх абмежаванняў мінае 15 сакавіка, да гэтага часу мае адбыцца чарговы перагляд.

ЕС унёс Волажа ў санкцыйны спіс у чэрвені 2022 года, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, праз «прасоўванне дзяржаўных СМІ» ў пошуку «Яндэкса» і ўскоснае фінансаванне ўрада Расіі. Неўзабаве Волаж пакінуў усе пасады ў кампаніі. У жніўні 2023 года ён публічна назваў «варварствам» тое, што адбываецца ва Украіне.

Раней Reuters пісаў, што дзякуючы ўзгадненню раздзелу «Яндэкса» на пачатку лютага аргументы супраць Волажа ў судовых разглядах «саслаблі». Прадпрымальнік цяпер аспрэчвае санкцыі супраць сябе.

Основатель «Яндекса» Аркадий Волож включен в санкционный список ЕС 
По теме
Основатель «Яндекса» Аркадий Волож включен в санкционный список ЕС
Аркадий Волож покидает все посты в «Яндекс»
По теме
Аркадий Волож покидает все посты в «Яндекс»
Основатель «Яндекса» высказался против войны в Украине
По теме
Основатель «Яндекса» высказался против войны в Украине
Российский «Яндекс» продан за $5+ млрд. Котировки обвалились на новостях
По теме
Российский «Яндекс» продан за $5+ млрд. Котировки обвалились на новостях

Читать на dev.by