Reuters: Маск заявіў пра пошук новага кіраўніка Twitter, каб супакоіць інвестараў Tesla
Бізнэсовец паведаміў, што плануе знайсці новага кіраўніка для сацсеткі. Такую заяву Маск зрабіў, каб супакоіць інвестараў Tesla.

Паводле даных Reuters, інвестары выказалі непакой, што прадпрымальнік марнуе зашмат часу на змяненне сацсеткі. Маск удакладніў, што такім чынам ён хоча мінімізаваць час, які ён выдаткоўвае на арганізацыю працы ў кампаніі. Бізнэсовец запэўніў, што плануе завяршыць усе змены ў арганізацыйнай структуры да канца тыдня. Пры гэтым Маск працягне кіраваць Twitter датуль, пакуль сацсетка не зойме моцных пазіцый, хоць гэта «зойме пэўны час».
Раней бізнэсовец выставіў ультыматум супрацоўнікам: ён прапанаваў ім пачаць «інтэнсіўна працаваць» або звольніцца з трохмесячнай выхадной дапамогай. У лісце Маск папярэдзіў пра «прышлыя складаныя часы» і паведаміў пра забарону аддаленай працы. У рамках новых правілаў супрацоўнікі павінныя знаходзіцца ў офісе не менш за 40 гадзін на тыдзень. Маск будзе рабіць выключэнні ў асаблівых выпадках і зацвярджаць кандыдатуры самастойна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.