Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Twitter прыпыніў падпіску з сіняй птушкай праз фэйкавыя акаўнты

Опцыя афармлення падпіскі Twitter Blue знікла з праграмы сацсеткі. Яна дазваляла атрымаць сінюю птушку, якую раней выдавалі ўручную правераным акаўнтам.

1 каментарый

Карыстальнікі паведамляюць, што цяпер пры спробе купіць падпіску сацсетка выдае памылку. Таксама карыстальнікі не могуць атрымаць птушку ў выпадку, калі заплацілі за сэрвіс. Паводле даных The Washington Post, кампанія ў лісце супрацоўнікам паведаміла, што для існых падпісчыкаў нічога не зменіцца.

Кіраўніцтва ў карпаратыўным паведамленні заявіла, што неабходна разабрацца, як быць з парадыйнымі акаўнтамі, колькасць якіх павялічылася пасля таго, як Twitter дазволіў купляць птушку. Сацсетка пачала тэставаць платную падпіску ў маі 2021 года. Цяпер яе можна аформіць толькі ў Аўстраліі, Канадзе, Новай Зеландыі і ЗША.

СМІ паведамлялі, што Twitter планаваў пачаць абяцаны продаж сініх птушак ад 7 лістапада, функцыю дадалі на дзень раней — у якасці тэсту. 9 лістапада кампанія дадала яшчэ адную пазнаку верыфікацыі — для афіцыйных старонак кампаній, палітыкаў, зорак і СМІ.

«Ведаеце што крута? Дзве птушкі»: Tumblr троліць Twitter і прапануе купіць да дзесяці птушак за $40
«Ведаеце, што крута? Дзве птушкі»: Tumblr троліць Twitter і прапануе купіць да дзесяці птушак за $40
Па тэме
«Ведаеце, што крута? Дзве птушкі»: Tumblr троліць Twitter і прапануе купіць да дзесяці птушак за $40
Маск папярэдзіў пра магчымасць банкруцтва Twitter і забараніў аддаленую працу
Маск папярэдзіў пра магчымасць банкруцтва Twitter і забараніў аддаленую працу
Па тэме
Маск папярэдзіў пра магчымасць банкруцтва Twitter і забараніў аддаленую працу
Трамп і Ісус з птушкамі: у Twitter сталі зяўляцца верыфікаваныя акаўнты фэйкавых карыстальнікаў
Трамп і Ісус з птушкамі: у Twitter сталі з’яўляцца верыфікаваныя акаўнты фэйкавых карыстальнікаў
Па тэме
Трамп і Ісус з птушкамі: у Twitter сталі з’яўляцца верыфікаваныя акаўнты фэйкавых карыстальнікаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

А как же слова маска, что подписка за 8$ надо для борьбы с фейками и ботами?)))