Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Reuters: расійскія ўлады не нацыяналізуюць «Яндэкс», бо баяцца адтоку айцішнікаў

Галоўная прычына, якая ўтрымлівае Маскву ад нацыяналізацыі «Яндэкса» — боязь моцнай «уцечкі мазгоў». Пра гэта выданню Reuters расказалі чатыры крыніцы, дасведчаныя пра сітуацыю ў кампаніі.

2 каментарыя
Reuters: расійскія ўлады не нацыяналізуюць «Яндэкс», бо баяцца адтоку айцішнікаў

Галоўная прычына, якая ўтрымлівае Маскву ад нацыяналізацыі «Яндэкса» — боязь моцнай «уцечкі мазгоў». Пра гэта выданню Reuters расказалі чатыры крыніцы, дасведчаныя пра сітуацыю ў кампаніі.

У мінулым лістападзе кампанія абвясціла пра рэструктурызацыю, падчас якой расійскі бізнэс меўся аддзяліцца ад мацярынскай арганізацыі, зарэгістраванай у Нідэрландах. Ад тых часоў лёс «Яндэкса» ў Расіі быў пад пытаннем.

«Яндэкс» — найбуйнейшая ІТ-кампанія краіны, у якой сярод 20+ тысяч супрацоўнікаў працуюць топавыя распрацоўшчыкі. Таксама гэта была адная з нямногіх мясцовых кампаній, якая да пачатку вайны ва Украіне мела амбіцыйныя планы выхаду на сусветны рынак. З тых часоў многія супрацоўнікі рэлакаваліся, у тым ліку ў Сербію, дзе ёсць буйны офіс «Яндэкса». Паводле падлікаў расійскага Мінлічбы, за 2022 год з краіны выехала каля 100 тысяч ІТ-спецыялістаў.

ІТ-спецыялісты крытычна патрэбныя кампаніі, каб заставацца лідарам на рынку інтэрнэт-пошуку, рэкламы і таксі-перавозак. Паводле слоў суразмоўцаў выдання, гвалтоўны пераход пад кантроль дзяржавы справакуе ўцёкі айцішнікаў, што ў сваю чаргу падарве пазіцыі кампаніі.

«Відавочна, што калі адбудзецца [нацыяналізацыя], кампанія паступова разваліцца. І, па ўсёй бачнасці, менавіта гэта спыняе ад прымянення жорсткіх мер», — адзначыў адзін з суразмоўцаў, знаёмы з ходам перамоў.

У Расіі вырашылі лёс «Яндэкса»
У Расіі вырашылі лёс «Яндэкса»
Па тэме
У Расіі вырашылі лёс «Яндэкса»

У Крамлі на запыт Reuters не адказалі, у «Яндэксе» адмовіліся ад каментароў.

Учора была апублікаваная заява заснавальніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа. Ён упершыню адкрыта асудзіў «варварскае ўварванне» Расіі ва Украіну і сказаў, што ад яго пачатку кампанія старалася вывозіць таленавітых інжынераў з краіны. «Цяпер гэтыя людзі знаходзяцца па-за межамі Расіі і могуць пачаць рабіць нешта новае ў самых перадавых галінах тэхналогій. Яны прынясуць велізарную карысць тым краінам, дзе застануцца», — сказаў прадпрымальнік.

У маі крыніцы Reuters паведамлялі, што Yandex N.V. можа зарабіць $7 млрд на продажы расійскіх актываў і ўжо атрымала прапановы ад некалькіх расійскіх бізнэсоўцаў. Але тры крыніцы выдання лічаць, што верагоднасць паспяховай угоды зніжаецца.

Цяпер перамовы прыпыненыя. Паводле слоў чацвёртага суразмоўцы журналістаў, людзі — гэта ключавы актыў «Яндэкса», і ніхто не хоча выглядаць «забойцам кампаніі». Ён дадаў, што асцярогі наконт адтоку каштоўных кадраў ёсць не толькі ў выпадку нацыяналізацыі, але і продажу «Яндэкса» дзяржаўнай кампаніі.

Основатель «Яндекса» высказался против войны в Украине
Основатель «Яндекса» высказался против войны в Украине
По теме
Основатель «Яндекса» высказался против войны в Украине

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

На самом деле российские власти боятся суровых комментаторов девплбая

Anonymous
Anonymous
1

Призывать и на удобрения чернозёма отправлять не боятся а тут вдруг забоялись?