Рэзідэнты ПВТ дэманстравалі, як накарміць карову па алгарытме і вырасціць бульбу з дапамогай ШІ

У ПВТ адбылася прэзентацыя рашэнняў для лічбавага агрампрому ад кампаній-рэзідэнтаў. Гэта практычныя інструменты, ужо гатовыя да ўкаранення — ад інтэлектуальных платформаў кіравання да беспілотнай сельгастэхнікі, ШІ-аналітыкі і біятэхналогій. Яны павінны зрабіць сельскую гаспадарку ў Беларусі больш разумнай і эфектыўнай, адзначаюць у Парку.

3 каментарыя

Свае распрацоўкі прэзентавалі каля 20 рэзідэнтаў ПВТ. Сярод іх — алгарытмічнае кармленне буйной рагатай жывёлы, інтэлектуальная HR-платформа для зніжэння кадравых рызык у аграсектары, маніторынг захоўвання сельгаспрадукцыі, інтэграваная сістэма ўліку для жывёлагадоўлі і раслінаводства, адзіная платформа кіравання гаспадаркамі.

Таксама былі паказаны праекты ў сферы беспілотнай сельгастэхнікі, сістэма высокадакладнага пазіцыянавання, ШІ-рашэнні для прагназавання ўраджайнасці і дыягностыкі раслін, лічбавая ферма для маніторынгу здароўя жывёл, сістэма аўтаматычнага вырошчвання раслін, ШІ-сістэмы для малочных комплексаў, экспрэс-ДНК-дыягностыка жывёл і раслін.

Аграрныя прадпрыемствы адзначылі, што паказаныя тэхналогіі спелыя, і ужо хочуць укараняць іх.

Кіраўнік сакратарыята набсавета ПВТ Анна Рабава назвала лічбавізацыю сельскай гаспадаркі вельмі важнай і няпростай задачай для Беларусі. Па яе словах, тут усё павінна быць «самае лепшае і перадавое», таму што «гэта складнік нашага паспяховага жыцця», і таму што гэта павышае канкурэнтаздольнасць галіны. Прадстаўнікі Мінсельгаса пазначылі планы па лічбавізацыі на пяцігодку: чакаюць нацыянальную сістэму складскіх пасведчанняў на блокчэйне, маніторынг энергаёмістай тэхнікі і камп’ютарнае бачанне для малочна-таварных комплексаў. Прынцыповая пазіцыя — ключавыя сістэмы павінны распрацоўваць беларускія кампаніі.

Кіраўніцтва ПВТ ездзіла вучыцца штучнаму інтэлекту ў Казахстан
Па тэме
Кіраўніцтва ПВТ ездзіла вучыцца штучнаму інтэлекту ў Казахстан

Читать на dev.by