Робат-гуманоід Atlas ад Boston Dynamics навучыцца цягаць цяжкія рэчы і хутка бегаць
Boston Dynamics і Інстытут робататэхнікі і штучнага інтэлекту (Rai Institute) абвясцілі пра сумесную працу над паляпшэннем здольнасцяў робата Atlas. Яны будуць выкарыстоўваць метад навучання з падмацаваннем для паскарэння інавацый.
Boston Dynamics і Інстытут робататэхнікі і штучнага інтэлекту (Rai Institute) абвясцілі пра сумесную працу над паляпшэннем здольнасцяў робата Atlas. Яны будуць выкарыстоўваць метад навучання з падмацаваннем для паскарэння інавацый.
Раней гэтыя арганізацыі ўжо супрацоўнічалі пры распрацоўцы навучальных праграм для чатырохногага робата Spot. Цяпер яны засяродзяцца на Atlas — гуманоідным робаце, які зможа лепш адаптавацца да рэальнага свету пасля трэніровак у віртуальным асяроддзі. Гэта дапаможа яму, напрыклад, упэўненей бегаць і падымаць цяжкія рэчы, выкарыстоўваючы каардынацыю рук і ног.
RAI Institute быў заснаваны Маркам Райбертам, былым генеральным дырэктарам Boston Dynamics. Цяпер інстытут фінансуецца Hyundai, якая купіла Boston Dynamics у 2021 годзе. Асноўная мэта працы RAI — развіццё штучнага інтэлекту для робатаў, каб яны маглі лепш успрымаць навакольны свет, разумець сітуацыі і прымаць рашэнні.
Генеральны дырэктар Boston Dynamics Роберт Плейтэр адзначыў, што супрацоўніцтва дзвюх вядучых арганізацый дапаможа хутчэй развіваць новыя тэхналогіі для робатаў. Марк Райберт дадаў, што праца з Atlas стане важным крокам ва ўдасканаленні навучання з падмацаваннем. Таксама Boston Dynamics супрацоўнічае і з Toyota Research Institute, каб зрабіць гуманоідных робатаў яшчэ разумнейшымі і карыснейшымі ў паўсядзённым жыцці.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.