Раскамнагляд запусціў сістэму «Окулус», якая будзе шукаць забаронены кантэнт
Ведамства пачало працу з сістэмай аўтаматычнага пошуку супрацьпраўнага кантэнту ў выявах і відэазапісах «Окулус».
Пра гэта «Ведамасцям» расказаў прадстаўнік падведамнага РКН Галоўнага радыёчастотнага цэнтра (ГРЧЦ), які выступаў заказчыкам сістэмы. Сістэму тэсціравалі ў снежні мінулага года, цяпер яна «выконвае ўскладзеныя задачы ў поўным аб’ёме». «Окулус» распазнае сцэны, дзеянні, сімвалы і тэксты і фіксуе тыя, што паказваюць на экстрэмізм, прасоўванне наркотыкаў, «прапаганду ЛГБТ», заклікі да «масавых незаконных мерапрыемстваў» і суіцыду.
Раней супрацоўнікі РКН шукалі забаронены кантэнт «пераважна ўручную»: за дзень аператар у сярэднім апрацоўваў сто малюнкаў і ролікаў. Новая сістэма вывучае больш за 200 тысяч адзінак кантэнту на суткі. Да 2025 года ведамства хоча дадаць у сістэму новыя класы і тыпы парушэнняў, а таксама функцыі «вызначэння поз людзей і іх дзеянняў». Таксама «Окулус» навучаць выяўляць супрацьпраўныя элементы «на некалькіх кадрах у відэафрагментах, у складаных рукапісных тэкстах і маляваным кантэнце».
Раней беларуская група «Кіберпартызаны» атрымала доступ да ўнутраных дакументаў і лістоў ГРЧЦ. Архіў даных перадалі расійскім журналістам, якія апублікавалі расследаванні пра сістэму цэнзуры РКН.
Читать на dev.by